Ірына Халіп адзначае, што адміністрацыя калёніі перад меркаваным выхадам Сілівончыка на свабоду купіла яму білет на цягнік.
Актывіста Віталя Гуляка зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафавалі на 525 рублёў (25 базавых велічынь).
Журналістам забаранілі рабіць аўдыёзапіс на судовым працэсе ў Магілёўскім абласным судзе па гэтак званай справе «чорных рыэлтараў», якіх вінавацяць у шасьці забойствах.
Актывіст Павал Севасьцян са Слоніму аштрафаваны на 210 рублёў (10 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Суд Маладэчанскага раёну асудзіў былога намесьніка старшыні Валожынскага райвыканкаму Ёсіфа Ляшкевіча на восем гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Сяргей Верамеенка аштрафаваны на 315 рублёў, Віктар Сазонаў — на 735 рублёў, Уладзімер Хільмановіч — на 840 рублёў. Усе зьвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябра рады руху «За свабоду» і сойму Партыі БНФ Хрыстафора Жаляпава.
Дырэктарка Музэяў Маскоўскага Крамля Алена Гагарына падтрымала рашэньне суду ў Амстэрдаме вярнуць Украіне скіфскае золата, вывезенае з Крыму перад анэксіяй паўвострава Расеяй.
«Вывезеш 500 кубоў хлысту — атрымаеш 230–250 рублёў, крыху больш за 100 даляраў. А штраф за BelToll „шыюць“ на 5000 даляраў. Буду падаваць у Віцебскі абласны суд. Калі праігнаруюць — у Вярхоўны суд. Нешта трэба рабіць, сума непадʼёмная».
Шчучынскі суд прызнаў сямёх грамадзянаў Расеі, Беларусі і Малдовы вінаватымі ў арганізацыі каналу нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз празь Беларусь.
«З адвакатам Бахціной Ганнай Віктараўнай атрымалі невялікую перамогу»
Карэспандэнт Свабоды скантактаваўся зь сябрам падсуднага Алесем Г., які пагадзіўся расказаць пра ўражаньні ад пачатку працэсу
З усіх 17 абвінавачаных толькі адзін быў апраўданы па адным з артыкулаў. Але паводле іншых выстаўленых абвінавачаньняў быў прызнаны вінаватым і ў выніку атрымаў 12 гадоў зьняволеньня.
Суд прызнаў былога студэнта журфаку БДУ Канстанціна Вілюгу вінаватым у распаўсюдзе наркотыкаў і пакараў 20 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Вырак вынесены яшчэ 16 ягоным хаўрусьнікам.
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе выносяць выракі ў гучным «працэсе 17-ці», дзе судзяць меркаваных распаўсюднікаў «спайсаў». Гэта адна з самых маштабных спраў аб наркотыках у гісторыі Беларусі.
Судзьдзя абавязала таксама Няпомняшчых сплаціць 189 рублёў судовых выдаткаў, паколькі рашэньне не на яго карысьць.
Экспэрт паліцыі, які выступіў у панядзелак у судзе, заявіў, што з тысячаў знойдзеных файлаў толькі вельмі невялікая частка праглядалася ў адпаведных праграмах.
Слонімскі актывіст Віктар Марчык прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Яго пакаралі штрафам у дзесяць базавых велічынь (210 рублёў).
Маларыцкі фэрмэр Мікалай Бяльчук выйшаў зь СІЗА ў Берасьці, адбыўшы арышт за канфлікт зь міліцыянтам.
Сям'я школьніцы заявіла, што мае намер абскардзіць рашэньне суду.
12 сьнежня Віцебскі абласны суд пачне разьбіраць справы шасьці маладых людзей (усе 1994-1998 гадоў нараджэньня), якіх абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве ды іншых злачынствах.
9 сьнежня Першамайскі суд Менску аштрафаваў на 50 базавых велічынь грамадзкага актывіста Леаніда Кулакова.
Паводле прадстаўніка СК, менавіта матэрыяльная зацікаўленасьць была матывам Паўлаўца і Алімкіна. Абодва прарасейскія публіцысты ўзятыя пад варту.
Суд у Азэрбайджане прысудзіў актывіста Байрама Мамадава да 10 гадоў турмы, прызнаўшы яго вінаватым у гандлі наркотыкамі.
Краіны Эўразьвязу і Эўрапейскі парлямэнт заключылі пагадненьне, якое завяршае спрэчку аб мэханізьме наданьня грамадзянам Украіны і Грузіі права наведваць краіны ЭЗ бязь вiзы.
Найвышэйшы суд Польшчы ў аўторак, 6 сьнежня, пацьвердзіў рашэньне ніжэйшай інстанцыі аб адмове ў экстрадыцыі кінарэжысэра Рамана Паляньскага ў ЗША, дзе яго абвінавачваюць у згвалтаваньні непаўналетняй.
Кобрынскі суд прысудзіў штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1050 рублёў) грамадзкаму актывісту Алесю Меху за «ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі».
Працэс у Партызанскім судзе вылучыўся гучнай заявай: пра фактычныя катаваньні падчас сьледзтва заявіў суду падсудны мытнік Алесь Юркойць.
Яна асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў дзяржаўнай здрадзе за тое, што летам 2008 году, незадоўга да вайны з Грузіяй, адправіла свайму знаёмаму СМС пра цягнік з расейскай ваеннай тэхнікай, які ішоў у бок Абхазіі.
На мінулым тыдні Эўрапейскі Зьвяз пацьвердзіў прывядзеньне ў выкананьне трох сьмяротных прысудаў у Беларусі — на працягу лістапада былі пакараныя зьняволеныя Генадзь Якавіцкі, Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі. Раней, у красавіку 2016 году, быў пакараны Сяргей Іваноў.
На працэсе зачытваюць абвінавачаньне групе з 15 супрацоўнікаў Ашмянскай мытні і літоўскаму грамадзяніну Артуру Тураеву, супрацоўніку фірмы «Літоўскі транзыт», які, паводле сьледзтва, даваў мытнікам хабар.
Адвакат былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Віталь Сярдзюк перадаў у генэральную пракуратуру краіны заяву аб тым, што яго падабаронны не зможа прыйсьці на допыт. Былога кіраўніка дзяржавы падазраюць у дзяржаўнай здрадзе ў сувязі з падзеямі 2014 году на кіеўскім Майдане.
У Ленінскім раённым судзе Кірава завяршылася пасяджэньне па справе «Кировлеса», фігурантамі якога зьяўляюцца расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны і прадпрымальнік Пётр Афіцэраў.
Суд у Петрапаўлаўску ў Казахстане прысудзіў жыхара Паўночна-Казахстанскай вобласьці да пяці з паловай гадоў турмы «за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў сацыяльных сетках і заклікі далучыцца да Расеі».
У Менскім абласным судзе 5 сьнежня пачаўся працэс над супрацоўнікамі Ашмянскай мытні, якіх абвінавачваюць у атрыманьні хабару ў вялікім памеры ў складзе арганізаванай групы.
Ленінскі суд гораду Кірава 5 сьнежня прыступае да паўторнага разгляду так званай справы «Кировлеса» ў дачыненьні да лідэра Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага і прадпрымальніка Пятра Афіцэрава.
Тэрмін пакараньня для Бандарэнкі заканчваецца ў сакавіку 2017 году. Цягам 2,5 гадоў Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць прысуд у судах вышэйшай інстанцыі, але марна.
Віна Севярынца была сфармуляваная так: прысутнічаў, актыўна ўдзельнічаў, крычаў «Жыве Беларусь!» і «Ганьба!».
Як у постсавецкіх краінах караюць за спальваньне дзяржаўнага сьцяга.
Разгляд пазову сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых да трох гомельскіх амапаўцаў — маёра Сяргея Лукʼянцава, прапаршчыкаў Ігара Ючко і Міхаіла Аленічава — перанесены на 12 сьнежня.
Судзьдзя Павал Главацкі прызнаў фэрмэра Мікалая Бельчука вінаватым у тым, што ён укусіў супрацоўніка ДАІ.
У судзе Берасьцейскага раёну працягваецца паседжаньне па справе фэрмэра Мікалая Бельчука, якога вінавацяць у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка ДАІ Сяргея Неліповіча. Пракурор просіць 2 месяцы арышту, а адвакаты сьцьвярджаюць, што віна не даказаная.
Віцебскі абласны суд пачне 12 сьнежня слуханьні справы шасьці маладых людзей, якіх абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве ды іншых злачынствах, паведаміла БелаПАН прадстаўніца суду Натальля Платаненка.
За апошнія тры дні стала вядома пра выкананьне ў Беларусі трох сьмяротных прысудаў: былі расстраляныя Генадзь Якавіцкі, Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі.
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела крымінальную справу супраць былых службовых асобаў ААТ «Нафтан» — намесьніка гендырэктара, начальніка ўпраўленьня і начальніка аддзелу.
Што даў допыт падсудных, якія прызналі віну і знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе?
Трагедыя здарылася сёлета ў сакавіку. Каля гатэля «Турыст» расеец папрасіў таксоўшчыка падвезьці яго ў прыгарадную вёску Сасноўка, дзе жыў зь беларускай, зь якой пазнаёміўся праз інтэрнэт, зарэгістраваў шлюб і меў дваіх дзяцей.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу часткова задаволіў скаргу расейскага мільярдэра Аркадзя Ратэнбэрга на пэрсанальныя санкцыі, якія Эўразьвяз увёў пасьля анэксіі Крыму Расеяй.
Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула ў сіле прысуд Цэнтральнага раённага суду Менску адносна былога намесьніка гендырэктара «Трайпла» Ўладзімера Япрынцава і бізнэсмэна Аляксандра Арабяна.
Вярхоўны Суд Беларусі адхіліў апэляцыйную скаргу фігурантаў «справы прафэсараў БНТУ» і пакінуў прысуд амаль бязь зьменаў, толькі скараціў суму шкоды, прад’яўленай Вользе Чычко, перадае БелаПАН.
Загрузіць яшчэ