Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакараны яшчэ адзін удзельнік акцыі ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага


30 кастрычніка ў Сьвіслачы. Побач з магілай Віктара Каліноўскага

Актывіст Павал Севасьцян са Слоніму аштрафаваны на 210 рублёў (10 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Павал Севасьцян паведаміў Свабодзе, што суд над ім адбыўся ў Сьвіслачы, але ён на ім не прысутнічаў. Паводле яго, не было сэнсу ехаць, паколькі рашэньне суду вядомае зараней:

«Ехаць сто кілямэтраў са Слоніму да Сьвіслачы – гэта сёньня дорага, а вынік і так вядомы. Я толькі запытаўся па тэлефоне, колькі мне прысудзілі, а болей нават не задаваў пытаньняў. Няма сэнсу, бо і так у судах ніхто нашых спраў не разглядае, дастаткова аргумэнту, што ты там быў, а яшчэ і зь бела-чырвона-белым сьцягам. Улады хочуць вынішчыць і вытруціць усё беларускае, хочуць сьцерці памяць пра нашых нацыянальных герояў. Думаю, гэта марныя намаганьні, нічога ў іх не атрымаецца».

На працягу апошніх 20 гадоў актывісты з самых розных гарадоў Беларусі зьяжджаюцца ў Сьвіслач у апошнюю нядзелю кастрычніка, каб на Дзяды ўшанаваць памяць паўстанцаў Каліноўскага. Сёлета на мерапрыемстве прысутнічала каля пяцідзесяці чалавек, суды ўжо адбыліся над дзясяткам актывістаў.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG