Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьвіслачы асуджаны чарговы актывіст за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага


Віктар Марчык трымае сьцяг з надпісам «Слонім»
Віктар Марчык трымае сьцяг з надпісам «Слонім»

Слонімскі актывіст Віктар Марчык прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Яго пакаралі штрафам у дзесяць базавых велічынь (210 рублёў).​

Паводле Марчыка, супраць яго ў судзе сьведчылі трое міліцыянтаў. Яны казалі, што Марчык разам зь іншымі знаходзіўся на могілках побач з магілай Віктара Каліноўскага, а потым у арганізаванай калёне праз горад ішоў да помніка Кастусю Каліноўскаму пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Марчык спрабаваў пярэчыць міліцыянтам, што ня быў на могілках і не ішоў у калёне, бо спазьніўся і прыехаў толькі да помніка Каліноўскаму.

— Мае довады выслухоўвалі, але ня болей. Я ў руках трымаў ня бел-чырвона-белы сьцяг, а сьцяг з надпісам «Слонім», але на гэта таксама ніякім чынам ніхто не адрэагаваў.

Марчык і сьведка зь ягонага боку — Павал Севасьцян пыталіся ў міліцыянтаў — чаму ніхто зь іх не папярэдзіў прысутных, што яны парушаюць заканадаўства, праводзяць несанкцыянаванае мерапрыемства?

— Але і гэта было марна, бо міліцыянты адказалі, што яны ў гэты час выконвалі іншыя функцыі. Я ў судзе заявіў, што так можна дайсьці да абсурду, бо мы на Дзяды прыйшлі ўшанаваць памяць нацыянальных герояў, а нас вінавацяць ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве.

Паводле Марчыка, судзьдзя зачытала прысуд адразу пасьля ягонага выступу, нават не рабіўшы перапынку для прыняцьця рашэньня.

— Я пасьля гэтага зрабіў выснову, што рашэньне было падрыхтавана загадзя. Суд не зрабіў нават спробаў вывучыць дасканала тое, што адбылося. Усё па накатанай, ня думаючы пра тое, што асудзілі чалавека.Акцыі па ўшанаваньні паўстанцаў Каліноўскага традыцыйна на Дзяды штогод адбываюцца ў Сьвіслачы. Ніякіх праблемаў падчас акцыяў зь міліцыяй не бывае, грамадзкага парадку ніхто не парушае, але штогод складаюцца пратаколы і прысуджаюцца штрафы. Пазалетась былі асуджаныя 19, летась — пяць, а сёлета штрафамі пакараныя чацьвёра актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG