У суботу афіцыйна запушчаны ў эксплюатацыю газаправод з Грэцыі ў Баўгарыю. Ва ўрачыстай цырымоніі ў Сафіі ўзялі ўдзел кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, прэзыдэнты Баўгарыі, Сэрбіі, Паўночнай Македоніі і Азэрбайджану, кіраўнікі ўрадаў Румыніі і Грэцыі.