Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Гарызонта» заявіў аб рэзкім росьце вытворчасьці тэлевізараў на фоне санкцый


Гарызонт
Гарызонт

Холдынг «Гарызонт» пасьля ўвядзеньня санкцый вырабляе ў месяц 200 тыс. тэлевізараў, хоць раней гэта быў гадавы аб’ём, заявіў у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ генэральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» Юрый Прадко.

«Мы даўно перабудавалі сваю палітыку продажаў і фарміраваньня вытворчасьці. Мы выпускаем прадукцыю толькі пад заказ. У нас сёньня няма складоў. Мы вырабляем вялікую колькасьць вырабаў. Я нават сказаў бы, мы выйшлі на ўнікальны абʼём», — адзначыў Прадко.

Паводле яго слоў, аналіз накладных паказвае зьніжэньне цэн на тэлевізары: «Са сьнежня [2021-га] або студзеня 2022 года па жнівень наш кошт, адпускны кошт, гэта і сабекошт, зьнізіўся ў сярэднім на 15%». У першую чаргу патаньнела дастаўка камплектуючых, заявіў кіраўнік холдынгу.

Прадукцыя экспартуецца ў 18 краін, паведаміў Прадко. Ён прызнаў зьмяненьне каньюнктуры і назваў толькі тыя рынкі, куды пачаліся або аднавіліся пастаўкі: Манголія, Казахстан і Армэнія.

«Гарызонт», паводле слоў яго кіраўніка, акрамя выпуску «айчынных ноўтбукаў» рыхтуецца да вытворчасьці «электроннага блока, міні-кампутара, што мацуецца да манітораў», «больш за 100 мадэляў манітораў», якія будуць прадстаўлены ў канцы года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG