Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон: у Расеі заканчваецца мікраэлектроніка для ваенна-прамысловага комплексу


Зьнішчаны расейскі танк у горадзе Ізюм Харкаўскай вобласьці, 14 верасьня 2022 году
Зьнішчаны расейскі танк у горадзе Ізюм Харкаўскай вобласьці, 14 верасьня 2022 году

Расейскі ваенна-прамысловы комплекс зь цяжкасьцю вырабляе і абслугоўвае «крытычна важнае» ўзбраеньне, неабходнае для апэрацый ва Ўкраіне. Прычына — міжнародныя санкцыі, якія пазбавілі Расею доступу да мікраэлектронікі, заявіў намесьнік міністра фінансаў ЗША Уолі Адэема, піша DW.

«У Расеі заканчваецца мікраэлектроніка, якая мае вырашальнае значэньне для яе ваенна-прамысловага комплексу, і расейскія чыноўнікі занепакоеныя тым, што ў іх не хапае замежных кампанэнтаў», — сказаў Адэема.

Па гэтай прычыне, адзначыў амэрыканскі чыноўнік, два найбуйнейшыя расейскія вытворцы мікраэлектронікі часова прыпынілі вытворчасьць. Пра якія кампаніі ідзе гаворка — не ўдакладняецца.

Як вынікае з рассакрэчанага дакладу Белага дома, зь якім азнаёмілася газэта The New York Times, з пачатку вайны ва Ўкраіне расейскае войска страціла 6 тысяч адзінак тэхнікі, а боепрыпасы расходуюцца хутчэй, чым атрымліваецца іх папоўніць.

У дакладзе таксама гаворыцца, што недахоп тэхнікі і ўзбраеньняў Расея пачала адчуваць яшчэ ў траўні, тады ж узьніклі праблемы з выкананьнем абаронных замоваў іншых дзяржаў. Гаворка ідзе ня толькі пра высокатэхналягічныя камплектуючыя, але і пра простыя дэталі, напрыклад, падшыпнікі. Таму абцяжараны рамонт танкаў, самалётаў і іншай тэхнікі, гаворыцца ў амэрыканскай справаздачы.

Раней аб недахопе ў Расеі боепрыпасаў паведамляла выведка Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG