Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлены пашкоджаны ўчастак нафтаправода «Дружба» ў Польшчы


Вугорскі ўчастак нафтаправода.
Вугорскі ўчастак нафтаправода.

Тэхнічныя служба польскага апэратара PERN цалкам аднавілі працаздольнасць участку нафтаправода «Дружба», на якім раней адбылася ўцечка.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.

У PERN заявілі, што прапампоўка нафты па гэтай ветцы трубаправода адноўлена. Прычыны ўзьнікненьня ўцечкі высьвятляюцца.

Уцечка нафты на ўчастку нафтаправода «Дружба» адбылася ў ноч з 11 на 12 кастрычніка. PERN паведаміў, што была пашкоджана адна з двух ветак нафтаправода, якая вядзе ў Германію. Другая ветка, па якой нафта пастаўляецца ў Вугоршчыну, Чэхію і Славакію, працягнула працаваць у штатным рэжыме.

Увечары 12 кастрычніка кампанія PERN паведаміла, што тэхнікі ўстанавілі месца ўцечкі нафты з трубаправода «Дружба» і што прыкмет умяшаньня трэціх асоб няма.

  • У ноч на 26 верасьня адбыліся ўцечкі ў газаправодах «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» у Балтыйскім моры. Улады ЭЗ заявілі, што газаправод быў пашкоджаны наўмысна. Паліцыя Швэцыі пацьвердзіла вэрсію аб тым, што ўцечкі на газаправодах адбыліся ў выніку выбухаў. Пры гэтым у паліцыі падкрэсьлілі, што расьсьледаваньне працягваецца і вінаватых яшчэ толькі трэба будзе ўстанавіць.
  • Нафтаправод «Дружба», пабудаваны ў 1960-х гадах, быў прызначаны для пастаўкі сырой нафты з Урала ў краіны тагачаснага Савета эканамічнай узаемадапамогі: Вугоршчыну, Чэхаславакію, Польшчу і ГДР. Цяпер ён праходзіць з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны і забясьпечвае нафтай Вугоршчыну, Чэхію, Славакію і ФРГ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG