Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 29 ліпеня падпісаў указ аб зьнішчэньні з 6 жніўня тавараў, увоз якіх забаронены ў межах прадуктовага эмбарга.
У чарговай перадачы сэрыі «Інтэрвію тыдня» былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч распавядае, чаму Аляксандар Лукашэнка вымушаны будзе пайсьці на эканамічныя рэформы, разважае, што трэба рабіць са стратнымі прадпрыемствамі і якога сярэдняга заробку на сёньня заслугоўваюць беларусы.
Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 жніўня па 30 кастрычніка ў разьліку на месяц складзе 1 569 130 рублёў.
Ян Кульчык быў уласьнікам прадпрыемства Kulczyk Holding, шмат гадоў ён займаў першае месца у рэйтынгу самых багатых палякаў, быў сузаснавальнікам Польскай Рады Бізнэсу.
Грошы на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сёньня ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадамі Беларусі і Расеі.
Дзярждэпартамэнт ЗША зрабіў справаздачу аб прымусовай працы і гандлі людзьмі, паводле якой Беларусь апусьцілася да Зымбабвэ, Емэна, Расеі, Вэнэсуэлы, Паўночнай Карэі.
Нягледзячы на пагрозу штрафу, людзі цішком ходзяць у ягады і гэтак жа цішком іх прадаюць
Толькі чатыры з постсавецкіх краін не далучыліся да УГА: Азэрбайджан, Беларусь, Туркмэністан і Ўзбэкістан. Чаму так?
Тым ня меней ва ўрадзе спадзяюцца на аднаўленьне эканамічнага росту да канца 2015 года. Спадзяваньні гэтыя марныя, — перакананы эканаміст Леанід Злотнікаў.
27 ліпеня Генэральная рада Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі ў сваёй штаб-кватэры ў Жэнэве зацьвердзіла праект рашэньня аб далучэньні Казахстана да УГА.
Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў пратакол аб далучэньні краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2015 году склала 46,8 тысяч чалавек, што ў 2,2 разу больш, чым на канец чэрвеня 2014 году.
Сярэдні заробак сталічных праграмістаў у чэрвені перавысіў 31 мільён рублёў. IT-сфэра па-ранейшаму застаецца самай высокааплатнай сярод усіх галінаў.
Ужо пабудаваныя аб’езныя дарогі на скрыжаваньні вуліцы Філімонава і праспэкта Незалежнасьці цалкам пасуюць для будоўлі падвеснага пешаходнага моста, лічаць экалягічныя актывісты і прапануюць альтэрнатыву будучай эстакадзе.
Кітайскі фондавы індэкс Shanghai Composite абваліўся ў панядзелак, 27 ліпеня, на 8,5%. Гэта стала другім па памеры падзеньнем паказчыка з часу яго зьяўленьня ў 1990 годзе.
Украіна і Беларусь будуць разьлічвацца грыўнямі замест даляраў.
Расея дае Беларусі 760 мільёнаў даляраў крэдыту. «Гэтыя грошы пойдуць адразу на пагашэньне крэдытаў, якія раней узялі ў Расеі», — тлумачыць эканаміст Леанід Злотнікаў
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў намераны і далей абскарджваць прысуд у два гады зьняволеньня, які вынес яму Пружанскі раённы суд за адмову ад адбыцьця «хіміі».
Нацбанк рэкамендуе банкам у самыя кароткія тэрміны перагледзець раней заключаныя дамовы для зьніжэньня працэнтных ставак па крэдытах.
У першым паўгодзьдзі зноў вырасьлі складзкія запасы на прамысловых прадпрыемствах Гарадзенскай вобласьці. Пра гэта заявіў кіраўнік спраў прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман на пасяджэньні Гарадзенскага аблвыканкаму.
Сёньня ў Чарнігаве пачынаюць працу экспэрты дзьвюх краін. Яны рыхтуюць прапановы для сваіх урадаў па павелічэньні таваразвароту паміж Украінай і Беларусьсю.
На Нью-Ёрскай таварнай біржы цана нафты ўпала за дзень больш, чым на 3%, за месяц — на дзесяць адсоткаў.
Burger King невыпадкова адмовіўся ад беларускай бульбы. Раней гэта ўжо зрабіў МсDonalds. Беларускія гатункі бульбы, паводле навукоўцаў, найменш надаюцца для прыгатаваньня бульбы-фры.
Burger King, другая ў сьвеце па велічыні сетка рэстарацыяў хуткага харчаваньня, што прадае бургеры, прыйшла у Беларусь 9 ліпеня.
Упершыню ідэю стварэньня велізарнага аптовага цэнтру накшталт закрытага маскоўскімі ўладамі Чаркізаўскага рынку кіраўнік Беларусі агучыў яшчэ ў 2012 годзе. Пазьней было абранае канкрэтнае месца будаўніцтва мегарынка — пасёлак Балбасава Аршанскага раёну.
Супраць ІТ-бізнэсоўца Віктара Пракапені заведзеныя яшчэ дзьве крымінальныя справы паводле артыкула 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэксу.
Экспэрты лічаць, што магчымасьць далучэньня да Эўразійскага эканамічнага саюзу Сырыі можна разглядаць толькі гіпатэтычна, і схільныя сьпісваць размовы пра гэта на дыпляматычную рыторыку.
Губэрнатар Закарпацкай вобласьці Генадзь Маскаль заявіў, што з Беларусі ва Ўкраіну ідзе кантрабанда цыгарэт.
Беларуская эканоміка знаходзіцца ў сыстэмным крызісе, выхаду зь якога ў бліжэйшай будучыні не прадбачыцца.
Расейцы больш ня хочуць крымскага віна. Крым хрыстом-богам просіць не адмаўляцца ад сваіх гатункаў: налівай «масандру»! Але разумее, што просьбы не дапамогуць.
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін 20 ліпеня ня змог адкрыць рахунак для стварэньня асабістага фінансавага фонду прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду.
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракамэнтаваў Радыё Свабода магчымае ўвядзеньне Злучанымі Штатамі Амэрыкі санкцыяў супраць «Беларуськалія».
Чакаюцца вялікія чэргі, па-ранейшаму будзе абмежаваная выдача наяўных грошай — можна браць толькі 420 эўра на тыдзень. На працягу трох тыдняў у банкаматах дазволена было здымаць толькі 60 эўра ў дзень.
Канцлерка Ангела Меркель адзначыла, што ў выпадку пасьпяховага правядзеньня першага абмеркаваньня новага пакета дапамогі Атэнам — можна ставіць пытаньне аб менш жорсткіх тэрмінах выплатаў.
Зьмена міністраў адбылася пасьля таго, як у Грэцыі прайшоў рэфэрэндум, на якім большасьць выказалася супраць увядзеньня захадаў жорсткай эканоміі.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас адправіў у адстаўку міністраў, якія выступілі супраць захадаў жорсткай эканоміі, прыняцьця якіх патрабуюць міжнародныя крэдыторы ў абмен на пачатак перамоваў аб разблякаваньні фінансавай дапамогі Атэнам.
Адкрыцьцё банкаў у Грэцыі пачалося пасьля таго, як Эўрапейскі цэнтральны банк заявіў, што павялічыць узровень надзвычайнага фінансаваньня.
Урад Расеі ўхваліў вылучэньне Беларусі сёлета рублёвага крэдыту на суму, эквівалентную 760 млн. даляраў, гаворыцца ў распараджэньні расейскага кабінэта міністраў.
Больш за 90% грамадзянаў, адносна якіх суды прызначылі спагнаньне грошай, усяляк ухіляюцца ад гэтых выплат
Вядучыя ВНУ краіны агучылі новыя кошты навучаньня. Цэны вырасьлі на 10–15%. «Выходзіць, што цана ў тысячу-паўтары даляраў за год навучаньня наблізілася да цаны навучаньня ў Эўропе».
Беларускі народны банк прыступіў да выпуску міжнародных картак «Белкарт-Maestro».
Апоўначы плянуецца галасаваньне па праекце выратаваньня, які ўхваляе павелічэньне падаткаў і скарачэньне выдаткаў.
Грэцкія дэпутаты, якім трэба да паўночы ў сераду прыняць рашэньне аб правядзеньні ў краіне радыкальных эканамічных рэформаў, гнеўна адрэагавалі на прапановы крэдытораў з ЭЗ.
Экспэрты МВФ меліся абмеркаваць палітыку ўладаў Беларусі, пляны рэформаў, а таксама вывучалі магчымасьць рэалізацыі праграмы МВФ у іх падтрымку.
Фонд скептычна ацаніў пэрспэктывы выкананьня пагадненьня з Грэцыяй. МВФ прапануе, у прыватнасьці, большае сьпісаньне грэцкіх даўгоў, чым гэта прадугледжана пагадненьнем лідэраў эўразоны з Атэнамі.
Першыя магазіны-склады запрацавалі на гарадзенскім рынку «Паўднёвы». Але чэргі пакуль туды не становяцца, і цэны там вышэйшыя, чым на гандлёвых радах у прадпрымальнікаў.
15 ліпеня завяршае працу ў Беларусі місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана. Экспэрты прыяжджалі ў Менск па просьбе кіраўніцтва Беларусі, якое спрабавала ўгаварыць МВФ даць краіне новы стабілізацыйны крэдыт.
Прэм’ер-міністар Грэцыі сутыкнуўся з парлямэнцкай апазыцыяй у сваёй партыі СІРЫЗА, незадаволенай пагадненьнем з замежнымі крэдыторамі.
Былога гендырэктара акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнташыфэр» Леаніда Скоцкага Крычаўскі раённы суд пакараў дзесяцьцю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Загрузіць яшчэ