Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прадставіла Беларусі крэдыт, які зноў забярэ сабе за даўгі


Урад Расеі ўхваліў вылучэньне Беларусі сёлета рублёвага крэдыту на суму, эквівалентную 760 млн. даляраў, гаворыцца ў распараджэньні кабінэта міністраў.

Як адзначаецца ў дакумэнце, гэтыя сродкі прадстаўляюцца для абслугоўваньня і пагашэньня крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расеяй і Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця.

Крэдыт будзе пагашацца 13 роўнымі паўгадавымі долямі 15 лютага і 15 жніўня кожнага году. Апошнюю выплату Беларусь зробіць 15 лютага 2025.

На мінулым тыдні міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў паведаміў, што Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай прадставіць крэдыт у 3 млрд. долараў.

У красавіку Расея ўжо выдала Беларусі 110 мільёнаў даляраў на пагашэнне працэнтаў па расейскім крэдыце, выдадзеным у 2010 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG