Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі банкі адкрыюцца 20 ліпеня. Ліміт зьняцьця 60 эўра ў дзень застаецца


Грэцкія банкі зноў адкрыюцца 20 ліпеня пасьля трохтыднёвага перапынку. Аднак кліенты ня могуць здымаць грошы нідзе, акрамя банкаматаў.

Намесьнік міністра фінансаў Грэцыі Дзімітрыс Мардас заявіў, што кліенты банкаў могуць уносіць наяўныя грашовыя сродкі, могуць перавесьці грошы з аднаго рахунку на іншы, але абмежаваньні па зьняцьці наяўных захаваюцца.

Кліенты могуць па-ранейшаму здымаць толькі 60 эўра ў дзень наяўнымі. Мардас заявіў, што грэцкія ўлады працуюць над плянам, па якім грамадзянам будзе вернуты доступ да іх сродкаў, таму, калі яны не здымаюць у банкамаце 60 эўра за адзін дзень, на наступны яны могуць зьняць 120 эўра. Ён паабяцаў даць больш падрабязную інфармацыю аб абмежаваньнях па зьняцьці грошай на працягу выходных.

Адкрыцьцё банкаў пачалося пасьля таго, як Эўрапейскі цэнтральны банк заявіў, што павялічыць ўзровень надзвычайнага фінансаваньня для Грэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG