Былога гендырэктара акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнташыфэр» Леаніда Скоцкага Крычаўскі раённы суд пакараў дзесяцьцю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Пасьля маршу на Менск кітайскія рабочыя ў Добрушы ўжо другі тыдзень не працуюць. Чакаюць рэшты заробку і квіткоў на радзіму. Калі не дачакаюцца — ізноў будуць пратэставаць. На камеру гаварыць катэгарычна адмаўляюцца.
Папраўка № 3 да закону аб барацьбе з карупцыяй Каралеўства Тайлянд 1999 году была апублікавана ў нядзелю ва ўрадавым выданьні Royal Gazette і ўступіла ў сілу ў панядзелак.
Гістарычная дамова паміж Іранам і сусьветнымі дзяржавамі, заключаная 14 ліпеня, адкрыла шлях да адмены міжнародных санкцыяў супраць Тэгерана ўзамен на абмежаваньне ягонай дзейнасьці ў ядзернай сфэры.
Найбуйнейшы ў Грэцыі прафсаюз дзяржслужбоўцаў з заўтрашняга дня пачынае агульнанацыянальны страйк супраць умоваў новага пагадненьня краіны з крэдыторамі.
13 ліпеня Грэцыя павінна была заплаціць МВФ 450 мільёнаў эўра у парадку пагашэньня доўгу перад Фондам. Гэтыя выплаты зробленыя не былі.
Кітайскія рабочыя з Добруша, зь якімі пагутарыў карэспандэнт Свабоды, паведамілі, што заробкі ім не выплацілі, яны па ранейшаму не працуюць, а пашпарты ў іх забралі. Кітайскія будаўнікі абяцаюць паўтарыць свой пешы пратэст.
Пасьля маршу на Менск кітайскія рабочыя ў Добрушы ўжо другі тыдзень не працуюць. Чакаюць рэшты заробку і квіткоў на радзіму. Калі не дачакаюцца — ізноў будуць пратэставаць.
Новы ўласьнік тыднёвіка абяцае старонкі і на беларускай мове.
На Гомельшчыне гаспадаркі палескай зоны пачалі выбарачнае жніво. Земляробы ўбіраюць найперш пашкоджаныя засухай пасевы — такіх у рэгіёне каля 100 тысяч гектараў. Відавочным стаўся недабор збожжа ў рэгіёне.
Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што ў пагадненьні няма ані пераможцаў, ані тых, хто прайграў, і назваў дакумэнт «тыповым эўрапейскім пагадненьнем».
Прадстаўнікі Эўразьвязу адзначылі, што прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас прыняў кампраміс, вылучаны крэдыторамі на чале з Нямеччынай па прыватызацыі грэцкіх дзяржаўных актываў, якія трэба прадаць, каб пагасіць доўг.
Лідэры эўразоны дасягнулі адзінадушнага рашэньня прапанаваць Грэцыі трэці пакет фінансавай дапамогі і захаваць яе ў зоне адзінай эўрапейскай валюты. (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Заплянаваны на нядзелю саміт дзяржаваў Эўрапейскага зьвязу з удзелам лідэраў 28 краінаў адкладзены ў сувязі з «надзвычай цяжкімі» перамовамі з дэлегацыяй Грэцыі аб трэцім пакеце фінансавай дапамогі, атрыманьня якога дамагаюцца Атэны.
У нядзелю ў Брусэлі працягнецца абмеркаваньне сытуацыі вакол грэцкага доўгу. Плянавалася тэрмінова склікаць саміт дзяржаваў эўразоны, але пазьней гэтае рашэньне было адмененае.
Два гады ў невялікім райцэнтры Добруш на ўсходзе Гомельшчыны мясцовыя жыхары жывуць побач з кітайцамі. Грамадзяне Паднябеснай будуюць пры Добрускай папяровай фабрыцы «Герой працы» комплекс па вырабе трохслойнага кардону.
Міжнароднае энэргетычнае агенцтва заявіла ў новай справаздачы, што часы нізкіх цэнаў на нафту будуць працягвацца па меншай меры яшчэ і ў 2016 годзе.
Супрацоўнікі ўпраўленьня гандлю і паслуг Менгарвыканкаму 10 ліпеня наведалі будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца будынак амбасады Туркмэністану, і сустрэліся з працоўнымі.
Кампанія «Hacking Team», якая распрацоўвае шпіёнскі і хакерскі софт для ўрадаў, сілавых структураў і спэцслужбаў, сама стала ахвярай хакерскай атакі.
Гарачай тэмай тыдня была Грэцыя. Што мы ведаем пра краіну, якая прыносіць столькі клопату Эўразьвязу? У чым падабенства Грэцыі і Беларусі?
Пасьля «вялікага паходу» з Добрушу ў Гомель з патрабаваньнем выплаціць затрыманы заробак кітайскія рабочыя вярнуліся на свае працоўныя месцы. Пра нядаўні бунт і кітайскі, і беларускі бакі імкнуцца хутчэй забыць.
Па выніках саміту лідэры 5 краінаў прынялі дэклярацыю, у якой выказалі «глыбокую заклапочанасьць» з нагоды ўзброенага канфлікту ва ўсходняй Украіне.
За апошнія тры тыдні фондавы рынак Кітаю страціў прыкладна траціну сваёй капіталізацыі — амаль тры трыльёны даляраў.
Раніцай 9 ліпеня ў Менску будаўнікі з Туркмэністану, Узбэкістану і Ўкраіны адмовіліся працаваць, бо іх не задаволіла якасьць ежы, якую ім прывезьлі на будоўлю.
Беларускія турысты не баяцца крызіснай Грэцыі, але асьцерагаюцца акупаванага Расеяй Крыму.
General Motors і беларускае СП ЗАТ «Юнісон» заключылі пагадненьне аб буйнавузлавой зборцы Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу кампаніі GM.
Сёлета ірляндзкі лоўкост сьвяткуе сваё 30-годзьдзе. З нагоды юбілею авіяперавозьнік вырашыў зрабіць пасажырам падарунак і прапанаваў кліентам мільён квіткоў на ўсе без выключэньня рэйсы па цане 19,85 эўра.
Пытаньне будзе разгледжанае з улікам выкананьня ўмоваў праграмы па папярэдніх расейскіх крэдытах Беларусі, паведаміў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.
Зьбіраць журавіны на мільёны даляраў, вырабляць дэрматалягічныя лекі, касіць чарот для экалягічных матэрыялаў, ладзіць экскурсіі — усё гэта можна рабіць на балотах.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зьвярнуўся да Эўрапейскага парлямэнту з заявай, што канкрэтныя прапановы па выхадзе зь фінансавага крызісу будуць прадстаўлены да заканчэньня тэрміну, пазначанага крэдыторамі.
Днямі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які мае стабілізаваць фінансава-гаспадарчую дзейнасьць «Гомсельмашу». За год з «Гомсельмаша» і ЗЛІНа звольнены 1064 працаўнікі.
Урад Расеі 9 ліпеня разгледзіць пытаньне аб наданьні Беларусі крэдыту на рэфінансаваньне ранейшых пазыкаў.
Праз анамальную сьпёку ў некаторых рэгіёнах Беларусі збожжавыя культуры жнуць на корм жывёле. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі запэўніваюць: ураджаю нічога не пагражае.
З 8 па 15 ліпеня група экспэртаў Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана наведае Менск з пазачарговым візытам. Экспэрты прыяжджаюць па просьбе кіраўніцтва Беларусі, якое спрабуе ўгаварыць МВФ даць краіне новы стабілізацыйны крэдыт.
Празь сьпёку на Магілёўшчыне збожжавыя культуры жнуць на корм жывёле.
Тэрмін прадстаўленьня Грэцыяй прапановаў па праграме рэформаў, неабходных для атрыманьня фінансавай дапамогі, заканчваецца ў пятніцу, заявіў кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
Атэны ў сераду могуць прапанаваць крэдыторам заключыць пераходнае пагадненьне да канца ліпеня.
Фактычна на саміце эўразоны ў аўторак ішла гаворка аб трэцяй праграме дапамогі Грэцыі, заявіла журналістам у Брусэлі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль пасьля заканчэньня сустрэчы ў вярхах.
Той факт, што грэкі адкінулі рэформы, ня можа азначаць, што грошы дастануцца ім цяпер лягчэй, напісаў віцэ-прэм’ер Славаччыны Пэтэр Кажымір.
Паводле інфармацыі грэцкіх СМІ, прэм’ер-міністар краіны Алексіс Цыпрас правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
Паводле экспэртаў, калі Грэцыя не атрымае міжнародную дапамогу, грэцкія банкі маюць грошай толькі на два дні працы.
Канцлер Нямеччыны папярэдзіла, што ў рашэньні грэцкай праблемы адлік ідзе не на тыдні, а на дні. Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што рашэньне павінна быць прынятае да канца тыдня.
У менскім рэстаране «Журавінка», рэстаране хуткага абслугоўваньня Food Republic і кавярні River Cafe Міністэрства гандлю выявіла шэраг парушэньняў.
Суму нядаўняй завінавачанасьці па заробках ён не паведаміў, але адзначыў, што большасьць рабочых-пратэстоўцаў аднавілі працу.
Прэм’ер-міністар Мальты Джозэф Мускат паведаміў у сваім Твітэры, што грэцкі бок не падаў «ніякіх канкрэтных прапановаў» на сёньняшняй сустрэчы міністраў фінансаў краінаў эўразоны.
Як выглядае геастратэгічнае вымярэньне грэцкага крызісу? Пра гэта — публікацыі міжнароднага друку.
Чаканьне выхаду Грэцыі з эўразоны будзе рабіць адчувальны ціск на адзіную эўрапейскую валюту. Аналітыкі прагназуюць аслабленьне эўра да даляра ўжо цягам гэтага тыдня з выхадам на курсавы парытэт 1,08–1,09.
Прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што Брусэль гатовы дасягнуць паразуменьня з Грэцыяй адносна фінансавага крызысу краіны, калі з Атэнаў паступяць новыя прапановы.
30 чэрвеня Грэцыя ня здолела заплаціць МВФ ў тэрмін 1,5 млрд эўра.
За чэрвень 2015 года пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках у Беларусі вырасла ў параўнаньні з траўнем на 37%, ці 111,1 млрд. рублёў.
Загрузіць яшчэ