Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Грэцыі адчыняюцца банкі, чакаюцца вялікія чэргі


Сёньня павінныя адчыніцца банкі Грэцыі — пасьля трохтыднёвых вакацыяў, абвешчаных з-за крызісу ліквіднасьці.

Чакаюцца вялікія чэргі, па-ранейшаму будзе абмежаваная выдача наяўных грошай — можна браць толькі 420 эўра на тыдзень. На працягу трох тыдняў у банкаматах дазволена было здымаць толькі 60 эўра ў дзень.

У нядзелю канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль ня выключыла магчымасьці зьмены ўмоваў пагашэньня Грэцыяй даўгоў.

У інтэрвію нямецкай радыёстанцыі ARD яна адзначыла, што ў выпадку пасьпяховага правядзеньня першага абмеркаваньня новага пакету фінансавай дапамогі Атэнам можна ставіць пытаньне аб павелічэньні тэрмінаў выплатаў і зьніжэньні адсотку па крэдытах.

17 ліпеня лідэры дзяржаваў эўразоны заключылі папярэдняе пагадненьне аб трохгадовым пляне крэдытаваньня Грэцыі на суму ў 86 мільярдаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG