30 чэрвеня Грэцыя ня здолела заплаціць МВФ ў тэрмін 1,5 млрд эўра.
За чэрвень 2015 года пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках у Беларусі вырасла ў параўнаньні з траўнем на 37%, ці 111,1 млрд. рублёў.
Старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Юры Назараў плянуе 7 ліпеня наведаць Добрускую папяровую фабрыку і вывучыць сытуацыю пасьля пратэсту кітайскіх рабочых 2 ліпеня.
Кітайскія будаўнікі вярнуліся ў райцэнтар, каб працягваць будаваць на Добрускай папяровай фабрыцы вытворчасьць кардону. Але да працы прыступілі ня ўсе.
Сытуацыю, якая склалася ў эўразоне пасьля рэфэрэндуму ў Грэцыі, Свабодзе камэнтуе беларускі палітоляг Алесь Лагвінец.
Эўрапейская валюта адрэагавала на вынікі рэфэрэндуму ў Грэцыі неістотным падзеньнем, а вось каціроўкі нафты ўпершыню ад красавіка апусьціліся ніжэй за 60 даляраў за барэль.
Увечары ў нядзелю, калі вынікі рэфэрэндуму ўжо былі відавочныя, прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што яго суграмадзяне прагаласавалі за «дэмакратычную і салідарную Эўропу».
Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц лічыць, што магчыма перагледзець умовы далейшай фінансавай дапамогі Грэцыі з боку Эўразьвязу, калі Атэны неадкладна выступяць са «зьмястоўнымі і канструктыўнымі» прапановамі.
Тысячы людзей зладзілі народныя гуляньні ў цэнтры Атэнаў, адзначаючы перамогу "Не" на рэфэрэндуме аб згодзе з умовамі крэдытораў.
Курс эўра адносна ены і даляра на сусьветных фондавых біржах упаў пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў рэфэрэндуму ў Грэцыі.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель плянуюць сустрэцца сёньня ў Парыжы, каб абмеркаваць сытуацыю, зьвязаную з эканамічным становішчам Грэцыі.
Папярэднія вынікі рэфэрэндуму, які прайшоў у нядзелю ў Грэцыі, паказваюць, што 61 працэнт яго ўдзельнікаў выказаліся супраць прапанаваных ЭЗ і МВФ умоваў крэдытаваньня краіны.
Паводле першых экзыт-полаў, Грэцыя сказала «не» пазыцыі Эўропы і прагаласавала супраць захадаў жорсткай эканоміі ў абмен на новыя крэдыты.
Большасьць на рэферэндуме ў Грэцыі прагаласавала супраць захадаў жорсткай эканоміі ў абмен на новыя крэдыты. У рэфэрэндуме ўзялі ўдзел больш за 50 адсоткаў выбарнікаў.
Гэтага патрабуюць міжнародныя крэдыторы ў абмен на працяг фінансавай дапамогі
Калі грамадзянін паведаміць, што атрымлівае заробак у канвэрце, то плаціць падаходны падатак з шэрых сум яму не давядзецца.
За 24 гадзіны да пачатку рэфэрэндуму адносна патрабаваньняў міжнародных крэдытораў у Грэцыі пачаўся «дзень цішыні».
Кітайскім рабочым, якія працуюць на будаўніцтве кардоннага камбіната ў Добрушы пагасілі трохмесячную запазычанасьць па зробках. Больш яны прэтэнзій не маюць.
Грэцкі міністар фінансаў прапануе ўвесьці драхму і абменьваць яе па курсе адзін да аднаго з эўрам, калі ў часе нядзельнага рэфэрэндуму здабудуць перамогу прыхільнікі «не». «Украінізацыя» — так камэнтатары вызначаюць сцэнар магчымых беспарадкаў.
Сёньня раніцай распачалася акцыя пратэсту кітайскіх рабочых, якія працавалі на будаўніцтве кардоннага камбінату ў Добрушы. Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна камэнтуюць такі нечаканы для Беларусі «пратэст».
Пакуль жыхары Грэцыі рыхтуюцца да рэфэрэндуму і патэнцыйнага выхаду з эўразоны, у яшчэ адной эўрапейскай краіне задумаліся аб разрыве адносінаў з ЭЗ.
Сярод беспрацоўных нямала актывістаў апазыцыі. Бальшыня зь іх страціла працу праз удзел у выбарчых кампаніях, у дзейнасьці незалежных прафсаюзаў, альбо, як заяўляюць некаторыя зь іх, — баронячы правы працоўных.
У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань Юань» сказалі, што для іх паход кітайскіх рабочых у Менск стаў нечаканым.
Кампанія, якая называе сябе нацыянальным здабыткам Расеі, церпіць паразу на ўсіх экспартных франтах.
Калёна з прыкладна сотні кітайцаў, якія працуюць на будаўніцтве папяровай фабрыкі ў Добрушы, увайшла ў Гомель.
Празь некалькі дзён пасьля таго, як ініцыятыва «Не рабунку!» пакінула праспэкт Баграмяна ў Ерэване, там сфармавалася новая група каардынатараў.
Дзясяткі зборшчыкаў ягад і грыбоў штодзень прапануюць жыхарам Гомеля так званыя «дары лесу». На малых рыначках і проста ў бойкіх месцах на лябараторныя дасьледаваньні ніхто ўвагі не зьвяртае.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зноў заклікаў суграмадзянаў выказацца на рэфэрэндуме 5 ліпеня супраць прапанаваных краіне ўмоваў прадстаўленьня міжнароднай фінансавай дапамогі.
Паводле спэцыялістаў, валавы ўнутраны прадукт Украіны зьменшыцца на 4 адсоткі ў чацьвёртым квартале ў параўнаньні з тым жа пэрыядам у 2014 годзе. Гэта найгоршы паказьнік з 47 краінаў, дасьледаваных Bloomberg у красавіку-чэрвені.
Ня здолеўшы своечасова заплаціць больш за 1,5 мільярда эўра ў рамках пагашэньня крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, Грэцыя апынулася ў пераддэфолтавым стане.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас выступіў з новай прапановай міжнародным крэдыторам. У сваім лісьце ён просіць аб новым пагадненьні, якое рэгулюе пытаньні фінансаваньня краіны праз Эўрапейскі мэханізм стабільнасьці.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў шэраг указаў аб стабілізацыі фінансавага становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны.
Беларусь мала ўцягнутая ў міжнародныя фінансавыя рынкі, таму беларусам ня варта баяцца грэцкага дэфолту, — перакананы экспэрт.
«Нафтагаз Украіны» пасьля безвыніковых трохбаковых перамоваў з Расеяй пры пасярэдніцтве Эўракамісіі 1 ліпеня прыпыніў закупы газу ў расейскай кампаніі «Газпром», а таксама значна скараціў яго куплю ў ЭЗ.
Эколягі занепакоеныя магчымымі наступствамі пажару ў зоне адчужэньня паблізу Чарнобыльскай АЭС ва Ўкраіне. Як заявіў «Інтэрфаксу» дырэктар па праграмах «Грынпіс Расеі» Іван Блокаў, такія пажары могуць прывесьці да выкіду ў паветра радыеактыўных часьцінак
Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч прапанаваў браць падатак з пасылак, якія прыходзяць у Беларусь з-за мяжы. «Думаю, гэтае пытаньне мы вырашым», — заявіў ён 30 чэрвеня на сэсіі Савету Рэспублікі.
Міністры фінансаў эўразоны правядуць сёньня тэрміновую тэлефонную канфэрэнцыю для абмеркаваньня новых прапановаў грэцкага ўраду, накіраваных на вырашэньне пазыковага крызісу ў краіне.
Эўрапарлямэнт узгадніў тэкст папярэдняй дамову аб адмене аплаты за паслугі мабільнага роўмінгу ва ўсіх 28 дзяржавах Эўразьвязу, пачынаючы з чэрвеня 2017 году.
Грэцыі сёньня трэба выплаціць 1,5 мільярда эўра за рахунак бягучага абслугоўваньня доўгу Міжнароднаму валютнаму фонду. Сёньня таксама мінае тэрмін дзеяньня трохгадовай праграмы фінансавай дапамогі краіне з боку Эўразьвязу, Эўрапейскага цэнтральнага банку і МВФ.
Сёньня мінае апошні тэрмін выплаты Грэцыяй доўгу на 1,6 мільярдаў эўра Міжнароднаму валютнаму фонду і спыняецца дзеяньне праграмы міжнароднай фінансавай дапамогі гэтай краіне.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў 29 чэрвеня заявіў пра зьмяншэньне цаны на газ для Ўкраіны да 247 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Як паведамляе брытанскае выданьне Guardian са спасылкай на прадстаўніцу пракуратуры Парыжу, іх затрымалі для допыту наконт «незаконнай дзейнасьці» кампаніі.
Гомель і Гомельская вобласьць прызнаныя лепшымі ў Беларусі для бізнэсу. Тым часам многія прадпрымальнікі пачуваюць сябе ў «найлепшым горадзе» ня надта камфортна і зьдзіўляюцца высновам арганізатараў конкурсу.
Перадае са сталіцы Армэніі карэспандэнт Свабоды Аванэс Маўсісян
Прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер раскрытыкаваў урад Грэцыі за «эгаістычную» пазыцыю на перамовах з крэдыторамі.
Свой погляд на падзеі ў Армэніі выклаў на сайце Маскоўскага цэнтру Карнэгі расейскі экспэрт у справах Каўказу Вадзім Дубноў.
Місія Міжнароднага валютнага фонду наведае 8–15 ліпеня Менск, паведамляе прадстаўніцтва арганізацыі ў Беларусі.
Ад доўгага бездажджоўя на Гомельшчыне сохнуць пасевы збожжавых ды іншых сельскагаспадарчых культур.
Грэцкія банкі і фондавы рынак у Афінах будуць зачыненыя ў панядзелак, і будзе ўведзены кантроль за рухам капіталу.
У горадзе Гюмры на поўначы Арменіі, як і ў сталіцы краіны, Ерэване, праходзіць акцыя пратэсту супраць падвышэньня цэн на электрычнасьць.
Загрузіць яшчэ