Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан ўступіў ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю


Нурсултан Назарбаеў і кіраўнік Усясьветнай гандлёвай арганізацыі Рабэрта Азэвэда

Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў пратакол аб далучэньні краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Генэральная рада Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі ў сваёй штаб-кватэры ў Жэнэве зацьвердзіла праект рашэньня пра далучэньне Казахстана да УГА.

Працэс уступленьня Казахстана ў УГА доўжыўся 20 гадоў — краіна падала заяўку на ўступленьне ў арганізацыю ў 1996 годзе. Як падкрэсьліў Назарбаеў, за час перамоваў канфігурацыя казахстанскай эканомікі значна зьмянілася:

«Яна стала больш моцнай і адкрытай. ВУП на душу насельніцтва павялічыўся ў 18 разоў і дасягнуў узроўню краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Аб’ём зьнешняга гандлю дасягнуў 120 мільярдаў даляраў. Больш за 90% нашага зьнешнегандлёвага абароту прыпадае на краіны — сябры УГА. Значна пашырылася геаграфія гандлёвых адносін. Калі ў сярэдзіне 90-х гадоў Казахстан меў гандлёвыя сувязі толькі з краінамі постсавецкай прасторы, то сёньня мы гандлюем са 185 дзяржавамі свету», — сказаў прэзыдэнт Казахстана.

Казахстан стаў 162-м сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.

Расея ўступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў жніўні 2012 году.

Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў арганізацыю яшчэ ў 1993 годзе, аднак працэс быў фактычна замарожаны. Хаця МЗС Беларусі сьцьвярджае, што перамоўны працэс па далучэньні краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG