Рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва Беларусі ў студзені зьнізіліся на 6,5%.
У панядзелак 12 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі правядзе прэзэнтацыю новай банкноты наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў.
Абменныя пункты камэрцыйных банкаў прымаюць даляр у калідоры 8000–8100 рублёў, пры тым, што ў канцы 2011-га курс складаў больш за 9000 рублёў.
Старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова заявіла, што Беларусь зацікаўленая ў атрыманьні новага крэдыту МВФ, але можа абысьціся і безь яго.
Беларусь зацікаўленая ў атрыманьні новага крэдыту МВФ, але можа абысьціся і безь яго. Такую заяву зрабіла ў інтэрвію БелТА старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
Валавы зьнешні доўг Беларусі за 2011 год павялічыўся на 5 мільярдаў 627,3 мільёнаў даляраў, або на 19,8%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 мільярды 28,4 мільёнаў даляраў.
Якія ж насамрэч сёньняшнія заробкі ў беларускіх даярак, трактарыстаў, паляводаў?
Беларускі рубель ад пачатку году ўмацоўваецца. Ці можна казаць, што на паверхні нацыянальную валюту трымаюць фінансавыя спэкулянты?
Старшыню Назіральнай рады «Тэхнабанку» Ўладзіслава Кацарэнку падазраюць паводле крымінальных артыкулаў «Дапамога ў зьдзяйсьненьні злачынства» і «Ўхіленьне ад сплаты падаткаў».
Місія МВФ, якая скончыла працу ў Беларусі, рэкамэндуе беларускім уладам стрымліваць інфляцыю, адмовіцца ад значнага павышэньня заробкаў і лібэралізаваць цэны.
Харчовы канфлікт паміж Беларусьсю і Ўкраінай рызыкуе перакінуцца на іншыя сфэры. У адказ на забарону паставак ва Ўкраіну беларускай мяса-малочнай прадукцыі Менск заявіў пра гатовасьць спыніць імпарт украінскіх прадуктаў.
Калі Ўкраіна ня здыме часовыя абмежаваньні на ўвоз беларускай прадукцыі, то з 15:00 5 сакавіка Беларусь забароніць увозіць украінскія тавары.
Беларусь і Ўкраіна ня могуць паразумецца ў пытаньнях мяса-малочных паставак, абвінавачваючы адна адну ў эскаляцыі напружаньня.
Сёньня ў Брусэлі 25 з 27 краінаў Эўразьвязу падпісалі фінансавы пакт, які прадугледжвае ўзмацненьне жорсткасьці бюджэтнай дысцыпліны. Не падтрымалі пагадненьне толькі Вялікая Брытанія і Чэхія.
1 сакавіка ва Ўкраіну выехаў галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Беларусі Юрый Піваварчык.
У Кіеве й Жытомірскай вобласьці безь беларускіх харчовых вырабаў застаюцца 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы гомельскіх вытворцаў.
Журналістам аўстрыйскага выданьня «Кurier» трапіла ў рукі кансалтынгавае пагадненьне паміж кампаніяй Telekom і кіпрскім мільярдэрам Ідам Самаві, якога называюць сябрам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Дзяржаўная вэтэрынарная і фітасанітарная служба Ўкраіны ад 1 сакавіка наклала забарону на ўвоз зь Беларусі мясной прадукцыі, у прыватнасьці сьвініны.
Ад 1 сакавіка забаронены ўвоз на тэрыторыю Ўкраіны мяса і малочных прадуктаў зь Беларусі з-за пагрозы афрыканскай чумы.
Ад 1 сакавіка 2012 году стаўка рэфінансаваньня зьніжаная на 5 пунктаў — з 43% да 38%.
Незалежныя дасьледаваньні фіксуюць, што ў краіне бяз працы застаюцца больш як 1 мільён 300 тысяч чалавек. Чым яны займаюцца?
Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 лютага склала 116,6 трыльёнаў рублёў, і павялічылася ў параўнаньні з пачаткам 2012 году на 0,2%.
Многія незалежныя аналітыкі лічаць, што палітычныя санкцыі ў адносінах да афіцыйнага Менску ня будуць мець плёну, пакуль не пачнуць падмацоўвацца захадамі ў галіне эканомікі.
У 2011 годзе цана пуцёвак не мянялася цягам трох кварталаў, а потым павысіліся ў сярэднім на 78%.
Беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца і па выніках біржавых таргоў сёньня зафіксаваўся на адзнацы 8070 за даляр. Як напісалі дзяржаўныя СМІ, рубель упэўнена рухаецца да псыхалягічнай мяжы ў 8000 і ў бліжэйшыя дні гатовы яе скарыць. У параўнаньні з учорашнім днём рубель сапраўды дадаў сабе ў актыў адносна даляра 40 пунктаў, а адносна эўра — адразу 60. Што спрыяе ўмацаваньню нацыянальнай валюты?
Беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца і па выніках біржавых таргоў сёньня зафіксаваўся на адзнацы 8070 за даляр. У параўнаньні з учорашнім днём рубель дадаў сабе ў актыў адносна даляра 40 пунктаў, а адносна эўра — адразу 60. Што спрыяе ўмацаваньню нацыянальнай валюты?
Такую суму Беларусь пералічыла ў расейскі бюджэт па выніках працы ў 2011 годзе.
Чарговы, трэці транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на $ 440 млн. не патрапіць у Менск у папярэдне агавораны тэрмін — да 28 лютага.
Многія чакалі зьяўленьня ў сьпісе неўязных у Эўрапейскі Зьвяз імя беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа. У апошнія гады пры ягоным прозьвішчы нярэдка ўжываюць слова «імпэрыя».
У міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва прызнаюць, што ў 2011 годзе, з-за крызісу ў эканоміцы, Беларусь сутыкнулася з працоўнай міграцыяй.
Беларускія харчовыя крамы ва Ўкраіне, якіх тут апошнім часам зьявілася багата, адчуваюць праблемы з пастаўкамі прадукцыі.
У Беларусі за 21 дзень лютага спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі параўнальна са студзенем павялічыліся на 1,4%. У студзені інфляцыя склала 1,9%.
«Белтэлекам» ад 1сакавіка 2012 года павышае цэны на доступу ў Інтэрнэт па некаторых тарыфных плянах.
Аўтарытэтны часопіс Forbes назваў самыя багатыя і самыя бедныя краіны сьвету. Падчас складаньня рэйтынгу са 182 дзяржаў за аснову браліся дадзеныя аб прыбытку на душу насельніцтва і пакупніцкай здольнасьці нацыянальных валют.
Аляксандар Лукашэнка загадаў стварыць у кожнай вобласьці дзяржаўныя холдынгі па перапрацоўцы малака, а «лішнія» структуры ліквідаваць.
З 1 сакавіка 2012 году стаўка рэфінансаваньня будзе зніжаная на 5 пунктаў — за 43% да 38%. Такое рашэньне прыняло праўленьне Нацыянальнага банку.
Праблему шматмільённых стратаў, якія на беларускім рынку панесла Telekom Austria, наўрад ці можна будзе вырашыць хутка, піша Nachrichten.
Кантракт па імпартаваньні нафты з Венесуэлы і Азербайджану скончыцца пад канец 2012 году. Потым Беларусь будзе вырашаць, што рабіць далей.
Урад плянуе ўключыць шэраг прадпрыемстваў Мінпраму і канцэрну «Белнафтахім» у сьпіс тых, што мусяць быць прыватызываныя.
Міністэрства замежных спраў Мальты выдала дырэктыву, у якой ўводзіцца адказнасьць за парушэньне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі і бізнэсоўца Ўладзімера Пефціева.
Намінальная заработная плата ў 2012 годзе ўзрасьце на 72%, заявіў намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Ярашэнка.
Парлямэнт Грэцыі ўхваліў закон аб абмене часткі дзяржаўных аблігацый, які дазволіць сьпісаць 107.000.000.000 еўра доўгу краіны прыватным крэдыторам.
Праца над генэральным кантрактам яшчэ вядзецца, ён будзе падпісаны ў чэрвені.
Аўстрыйскі тэлекамунікацыйны холдынг Telekom Austria прызнаў, што адной з прычын стратаў па выніках 2011 стала гіпэрынфляцыя ў Беларусі.
Калі Кітай не распачне далекасяжныя эканамічныя рэформы, яго чакае крызіс – папярэджваюць аўтары справаздачы Сусьветнага банку і кітайскай урадавай фабрыкі думак DRC на старонках сёньняшняга выданьня амэрыканскай газэты Wall Street Journal.
Гэта адбудзецца пасьля таго, як будуць напоўніцу выкарыстоўвацца іншыя газатранспартныя праекты Газпрому — «Паўднёвы» і «Паўночны паток».
Канфэдэрацыя працы Расеі выказала падтрымку беларускім дэмакратычным прафсаюзам.
На такую суму кітайскіх інвэстыцый праз прадстаўленьне «зьвязанага» фінансаваньня разлічвае беларускі ўрад.
Распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі ад студзеня падвышаныя пэнсійныя выплаты грамадзянам, якія дасягнулі 75- і 80-гадовага ўзросту. У лютым большасьць зь іх ужо атрымала новыя падвышаныя пэнсіі. Наколькі гэта вырашыла іхныя праблемы і як паўплывала на спажывецкі кошык пэнсіянэра?
У Беларусі пачала працу чарговая аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду. Яна будзе знаходзіцца ў Менску да 6 сакавіка.
Загрузіць яшчэ