Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рубель набліжаецца да адзнакі 8000 за даляр


Беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца і па выніках біржавых таргоў сёньня зафіксаваўся на адзнацы 8070 за даляр. У параўнаньні з учорашнім днём рубель дадаў сабе ў актыў адносна даляра 40 пунктаў, а адносна эўра — адразу 60. Што спрыяе ўмацаваньню нацыянальнай валюты?

Эканамічны аглядальнік Аляксандар Заяц лічыць, што цяперашнія рэзэрвы Нацыянальнага банку дазваляюць ажыцьцяўляць ручны курс «кіраванага плаваньня» рубля:

«Паколькі заснавана нармальная аснова для золатавалютных рэзэрваў, падставы для ўмацаваньня рубля ёсьць. Калі зараз у нас рэзэрвы складаюць 7 мільярдаў 900 мільёнаў даляраў, то праграмай асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі яны могуць быць зьніжаныя да 6 мільярдаў 100 мільёнаў даляраў. То бок, дзякуючы цяперашнім рэзэрвам, улады пакуль што цалкам могуць сабе дазволіць рубель умацоўваць. Што яны і робяць: Нацбанк робіць інтэрвэнцыі, і тым самым падтрымліваецца курс кіраванага плаваньня. У прынцыпе, Нацбанк зноў можа вярнуцца да сваёй старой практыкі і дазволіць рублю быць „моцным“. Адпаведную тэндэнцыю мы ўжо назіраем: стаўка рэфінансаваньня ад 1 сакавіка зьніжаецца адразу на 5%».

Іншыя меркаваньні экспэртаў — пазьней на нашым сайце і ў эфіры «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG