Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт ад «Белтэлекаму» падаражэе на 10%


«Белтэлекам» ад 1сакавіка 2012 года павышае цэны на доступу ў Інтэрнэт па некаторых тарыфных плянах.

«Тарыфныя пляны кругласуткавага доступу ў сетку Інтэрнэт, а таксама некаторыя пакетныя прапановы будуць скарэкціраваны ў бок павышэньня», — гаворыцца ў паведамленьні апэратара.

Цана нелімітных тарыфных плянаў лінейкі «Дамасед» і пакетных прапаноў «Эканом» і «Унівэрсал» вырасьце прыкладна на 10%, піша Інтэрфакс.

Цяпер «Дамасед» каштуе 54 тысячы, «Эканом» — 56,5 тыс., «Унівэрсал» — 99,5 тыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG