Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха дэвальвацыі: купюра 200 000 рублёў


У панядзелак 12 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі правядзе прэзэнтацыю новай банкноты наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў. У гэты ж дзень рэкордная ў Беларусі паводле сваёй вартасьці купюра будзе запушчаная ў наяўны абарот. Пра гэта сказана ў адмысловай пастанове праўленьня Нацбанку.

Засьцерагаючыся ад магчымых падробак, інфармацыя аб тым, як будзе выглядаць купюра, якія сымбалі ці знакамітыя людзі Беларусі на ёй разьмешчаныя, трымаецца ў строгай таямніцы.

У выніку двух дэвальвацый цягам 2011 году беларускі рубель быў абясцэнены амаль утрая, што запатрабавала альбо правядзеньня дэнамінацыі, альбо ўзбуйненьня грашовага наміналу. Фінансавыя ўлады прынялі рашэньне дадрукаваць новую купюру ўдвая большага наміналу, чым існаваў дагэтуль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG