Ігар Карней, Менск Малдоўскія вытворцы вінаў абвінавачваюць беларускі бок у спробе выціснуць іх з рынку Беларусі. Як паведамілі ў Саюзе вытворцаў і экспартэраў малдоўскіх вінаў, Міністэрства гандлю Беларусі даслала лісты эканамічным агентам з загадам спыніць продаж акцызных марак рэалізатарам вінаградных вінаў з Малдовы і шукаць іншыя рынкі.
Радыё Свабода Старшыня Саюзу вытворцаў і экспартэраў малдоўскіх вінаў Георгі Казуба заявіў, што Менск афіцыйна не паведаміў пра спыненьне імпарту. Аднак беларускія партнэры паведамілі малдоўскім вінаробам, што Міністэрства гандлю Беларусі накіравала ліст, у якім параіла спыніць распаўсюд акцызных марак для імпарту малдоўскіх вінаў.
Радыё Свабода Беларусь не адмовіцца ад расейскага крэдыту ў 1,5 мільярда даляраў ЗША, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску абвясьцілі пра пачатак кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Ва ўстаноўчай канфэрэнцыі ўдзельнічалі каля 70 дэлегатаў зь Менску, Віцебску, Горадні, Бабруйску, Сьветлагорску, Баранавічаў, Наваполацку, Салігорску, Жодзіна ды іншых рэгіёнаў.
Радыё Свабода Такі паказчык па Беларусі агучыў нядаўна на навуковай канфэрэнцыі намесьнік старшыні Канфэдэрацыі прамыславікоў і прадпрымальнікаў Уладзімер Каракін.
Уладзімір Глод, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі найбольш заклапочанае перавышэньнем імпарту над экспартам беларускіх тавараў за межы краіны. Пра гэта сёньня заявіў міністар Сяргей Мартынаў на паседжаньні калегіі міністэрства, прысьвечанай вынікам замежнаэканамічнай дзейнасьці ў 2006 годзе.
Радыё Свабода Сёньня другі дзень, як Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ўвёў мытнае афармленьне аўтамабільнага паліва, што вывозіцца фізычнымі асобамі ў баках аўтамабіляў. Плянавалася, што пасьля гэтага паменшаюць чэргі на мяжы. Аднак чэргі павялічыліся ў некалькі разоў.
Радыё Свабода Міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут сумняецца ў тым, што атрыманьне расейскага крэдыту ў 1,5 мільярда даляраў магчымае ў першым паўгодзьдзі 2007 году. Ён тлумачыць гэта складанасьцямі ўнутрыдзяржаўнай працэдуры выдачы крэдыту ў Расеі.
Радыё Свабода Урад Беларусі зацьвердзіў асноўныя мэтавыя паказьнікі для энэргазьберажэньня на 2007 год. Адпаведнае рашэньне ёсьць у пастанове Совету міністраў №241 ад 27 лютага.
Радыё Свабода “Адказ Менску аб магчымым крэдыце ў памеры паўтара мільярда даляраў Масква зможа даць не раней, чым празь месяц-два”, – пра гэта заявіў сёньня міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Радыё Свабода Пытаньне аб выдзяленьні Беларусі расейскага крэдыту можа быць разгледжанае цягам двух месяцаў. Такую заяву журналістам зрабіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенства Прайм-ТАСС.
Ігар Карней, Менск Афіцыйна пацьверджана: Беларусь гатовая распачаць кампанію прыватызацыі стратэгічных прамысловых аб’ектаў. Прэм’ер-міністар беларускага ўраду Сяргей Сідорскі пры гэтым удакладніў: дзяржава гатовая прадаць долю буйных прадпрыемстваў, але толькі за іх рэальны кошт. За прыклад узятае бабруйскае прадпрыемства “Белшына”. Паводле Сідорскага, безь мільярду даляраў да яго нікога нават не падпусьцяць.
Ігар Карней, Менск Беларусь мае адно з самых жорсткіх падаткавых заканадаўстваў. Ці ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Альгерд Невяроўскі, Менск У Беларусі 28 лютага – апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі ад падаткавых рэзыдэнтаў Беларусі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы зь 1 студзеня. Сёньня наш карэспандэнт наведаў падаткавую інспэкцыю Савецкага раёну.
Радыё Свабода 4,7% – настолькі за апошнія тры месяцы зьнізіўся рэальны налічаны заробак працоўных у Беларусі.
Ігар Карней, Менск Сёньня прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю, якая дагэтуль існавала на ўзроўні сьведчаньняў ананімных крыніцаў: дзяржава гатовая прадаць сваю долю ў буйных прадпрыемствах, аднак толькі за іхны рэальны кошт. Пры гэтым Сідорскі падкрэсьліў: калі хтосьці зьбіраецца набыць “за капейкі” беларускія прадпрыемствы – гэтага ня будзе.
Радыё Свабода Новая цэнавая палітыка Расеі прымушае беларускае кіраўніцтва шукаць прынцыпова новыя захады па кіраваньні эканомікай. Апошнімі днямі абвешчана як мінімум пра два новыя накірункі эканамічнай палітыкі. Гэта прыватызацыя буйных прадпрыемстваў і далейшы продаж пакетаў акцыяў замежным інвэстарам, а таксама прыцягненьне замежных крэдытаў.
Ігар Карней, Менск Міністэрства эканомікі Беларусі распрацавала плян прыватызацыі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, у іх лік уваходзіць «Нафтан», Мазырскі НПЗ, ТАА «Палімір», «Белшына», «Гродна Азот», Белтэлекам і тытунёвая фабрыка «Нёман». Таксама разглядаецца варыянт продажу буйных пакетаў акцый «Крыніцы» і «Менскага заводу пеністых вінаў». Пра гэта паведамляе расейская газэта "Ведамасьці".
Радыё Свабода Сёньня ў Менску адбыўся зьезд фэрмэраў Беларусі, у якім бралі ўдзел 152 дэлегаты. Як сьведчыць статыстыка, у краіне каля 2100 фэрмэрскіх гаспадарак. Яны валодаюць 1,3% сельгаспалеткаў і вырабляюць 2% усёй сельскагаспадарчай прадукцыі. За апошнія два гады прыватны сэктар на вёсцы скараціўся прыблізна на дзьвесьце фэрмэрскіх гаспадарак. Чаму вяскоўцы ня хочуць ісьці ў фэрмэры? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў удзельнікам зьезду:
Радыё Свабода Кіраўніцтва рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Целяханы” лічыць мэтазгодным замест лыжаў вырабляць мэблю для лецішчаў і месцаў адпачынку.
Радыё Свабода Ад пачатку лютага кошт жыльля ў Менску падвысіўся ў сярэднім на 20% за квадратны мэтар. Асабліва падаражэлі адна- і двухпакаёвыя кватэры — на 10—15 тысяч даляраў. Цяпер сярэдняя менская аднапакаёўка каштуе каля 60 тысяч даляраў
Радыё Свабода Паўсюдна перайсьці на рэжым эканоміі заклікае праект дырэктывы №3 Аляксандра Лукашэнкі. Дакумэнт сёньня абмяркоўвалі на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў. Мяркуецца зьнізіць энэргаёмістасьць валавога ўнутранага прадукту да 2010 году амаль на траціну, а да 2015 году — на палову (параўнальна з узроўнем 2005 году). Незалежныя эканамісты лічаць такія тэмпы нерэальнымі.
Ігар Карней, Менск У Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь не пацьвярджаюць зьвесткі, агучаныя напярэдадні шэрагам інфармацыйных агенцтваў.
Радыё Свабода Сёньня ў Менску адбудзецца зьезд фэрмэраў. Праблем, якія ім неабходна абмеркаваць, за 5 гадоў, што прайшлі ад мінулага зьезду, не паменела. Нягледзячы на тое, што за гэты час была прынятая дзяржаўная праграма адраджэньня і разьвіцьця вёскі, скіраваная ў тым ліку і на падтрымку аднаасобных гаспадарнікаў, рэалізацыяй гэтай праграмы фэрмэры не задаволеныя.
Радыё Свабода Урад Беларусі ў 2007 годзе плянуе залучыць да 1 мільярда эўра інвэстыцыяў “Райфазэн Цэнтральбанк Аўстрыя”. Гэтыя пляны былі тэмаю сёньняшніх перамоваў прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага зь сябрам праўленьня “Райфазэн Цэнтральбанку Аўстрыя” Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам.
Радыё Свабода У Беларусі сумняваюцца, што беларуска-расейскае пагадненьне аб узаемным гандлі будзе падпісанае 1 сакавіка, як гэта плянавалася раней. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс”, спасылаючыся на крыніцу ў беларускім урадзе.
Севярын Квяткоўскі, Менск "Беларускамоўнае прасоўваньне прадуктаў: тэхналёгіі, мэтады, інструмэнты" – так завецца практычны сэмінар, які ладзіўся ў Менску 24 лютага. Як выкарыстоўваць беларускую мову, каб выдзяляцца на рынку тавараў паслуг? У якіх СМІ лепш ужываць расейску, а ў якіх беларускую мову? У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі маркетынгавых, рэклямных і PR-падразьдзяленьняў розных кампаній, а таксама "Таварыства беларускай мовы".
Ігар Карней, Менск Стабільнасьць беларускага рубля, пра якую некалькі апошніх гадоў кажа вышэйшае беларускае кіраўніцтва, ставіць пад сумнеў усё большая колькасьць жыхароў краіны. Пра гэта сьведчыць, перадусім, ажыятажны попыт на замежную валюту, які назіраецца ад канца мінулага году. Якія рэальныя пэрспэктывы ў беларускага рубля на фінансавым рынку Беларусі?
Паводле “Інтэрфаксу” Кіраўнік Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі Герман Грэф заявіў, што расейскі ўрад раней абмяркоўваў зь беларускімі ўладамі магчымасьць выдзяленьня стабілізацыйнага крэдыту.
Радыё Свабода Урад Беларусі зьвярнуўся да ўраду Расейскай Фэдэрацыі з просьбаю аб выдзяленьні беларускаму боку стабілізацыйнага крэдыту на паўтара мільярда рублёў – пра паінфармавала БелТА, спасылаючыся на крыніцу ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Радыё Свабода Беларусь зьбіраецца выкарыстоўваць балтыйскія партовыя тэрміналы для перавозкі вэнэсуэльскай і іранскай нафты ў Беларусь. Пра гэта журналістам паведаміў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімер Сямашка.
Іна Студзінская, Менск Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі пацьвердзіла, што тарыфы на платныя паслугі насельніцтву ў студзені зноў павялічыліся. І, калі аналізаваць лічбы, значна больш, чым было абяцана ўрадам і кіраўніком Беларусі. Аляксандар Лукашэнка публічна абяцаў, што рост камунальных плацяжоў цягам 2007 году не перавысіць 5 даляраў. Але ужо ў першы месяц году гэты паказчык перавыкананы.
Радыё Свабода У шэрагу абласьцей і раёнаў уводзяцца абмежаваньні на продаж прадукцыі зь іншых рэгіёнаў. Мясцовыя ўлады й вытворцы тлумачаць гэта эканамічнай мэтазгоднасьцю. Прадпрымальнікі й спажыўцы ёй абураюцца.
Радыё Свабода На 18,3% павялічыліся ад пачатку года запасы гатовай прадукцыі на беларускіх прадпрыемствах. У фактычных цэнах запасы склалі амаль паўтара мільярда даляраў ЗША. Чаму беларуская прамысловасьць працуе на склад?
Інтэрфакс Урад Беларусі можа павялічыць памер мытнага збору за транзыт нафтапрадуктаў ад сакавіка сёлета. Пра гэта адначасова паведамілі ў Міністэрстве эканомікі і ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Радыё Свабода Два дні прадстаўнікі мытных ведамстваў Расеі й Беларусі абмяркоўвалі ў Смаленску сытуацыю, што склалася з працэдурай мытнага афармленьня аўтатранспарту і грузаў. Аднак папярэдніх вынікаў не агучылі — канчатковы загад на спрашчэньне мытных працэдураў маюць падпісаць кіраўнікі камітэтаў.
Паводле БелТА У студзені 2007 году ў Беларусі прадукавалі 3 мільярды кВт на гадзіну электраэнэргіі, што на 5,1 адсотка меней, чым у студзені 2006 году. Зьнізіліся таксама аб’ёмы цяпла, якое адпускаюць – 4,4 мільёны Гкал (74,1 адсотка да ўзроўню студзеня мінулага году). Як паведамілі БелТА ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу, усяго ў электраэнэргетыцы краіны ў мінулым месяцы выпрацавана рэсурсаў на 541,5 мільярды Br.
Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Віктара Круглага вінавацяць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі й завалоданьні маёмасьцю з выкарыстаньнем службовага становішча.
Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка паставіў ураду задачу — за пяць гадоў наблізіць узровень разьвіцьця малых і сярэдніх гарадоў да ўзроўню сталіцы. Пра гэта было афіцыйна абвешчана на спэцыяльным паседжаньні ў кіраўніка дзяржавы, дзе разглядалі праект выкананьня дзяржаўнай комплекснай праграмы разьвіцьця рэгіёнаў.
Радыё Свабода Беларусь плянуе скараціць тэрмін будаўніцтва атамнай электрастанцыі да чатырох гадоў.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц нядаўна заявіў аб неабходнасьці распачаць сёлета будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС на Нёмане. Мясцовая прэса паведаміла, што гэта можа адбыцца ўжо ўвесну, хаця да канчатковага рашэньня адносна праекту яшчэ не дайшло. Станцыя будзе ўзьведзена на адлегласьці каля васьмі кілямэтраў ад Горадні, але жыхары абласнога цэнтру ня маюць наконт будучай будоўлі дастатковай інфармацыі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Міністар абароны Леанід Мальцаў выпраўляецца ў сталіцу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі на буйнейшую на Ўсходзе выставу зброі. Які беларускі тавар можа прапанаваць усходнім пакупнікам беларуская дэлегацыя?
Радыё Свабода Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус прапанаваў Менску і Кіеву перайсьці на альтэрнатыўныя расейскім пастаўкі нафты. Гэтае пажаданьне ён выказаў падчас свайго візыту ў ЗША. Кіраўнік літоўскай дзяржавы дадаў, што ягоная краіна разам зь Беларусьсю і Ўкраінай працуе над праектам альтэрнатыўных паставак празь літоўскі порт Клайпеда.
Уладзімер Глод, Менск Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне Свабоды, заявіў, што Беларусь можа зацікавіцца прапановай прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса
Радыё Свабода 15 лютага Беларусь падвысіла кошт транзіту расейскай нафты больш як на 30%, паведамляе РІА “Новости”. Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло пастанову, паводле якой транзыт расейскай нафты ў Польшчу і Нямеччыну будзе каштаваць даражэй на 35%. Украінскі напрамак транзыту падаражэе на 31,6%.
Радыё Свабода
Ігар Карней, Менск Беларускія бровары, якія яшчэ нядаўна лічыліся стратэгічнымі аб’ектамі і на якія шмат у чым штучна абмяжоўваўся доступ замежнага капіталу, цяпер актыўна акцыянуюцца. Усьлед за менскай “Аліварыяй”, куды пасьля няўдачы з “Крыніцай” апасродкавана вярнулася расейская “Балтыка”, стаць яшчэ некалькімі пляцоўкамі ўсясьветна вядомых вытворцаў могуць і іншыя піўныя прадпрыемствы краіны.
Паводле БелТА Прадпрыемства "Гомельтранснафта Дружба" ад 15 лютага будзе ажыцьцяўляць транзыт нафты празь Беларусь паводле новых тарыфаў.
Радыё Свабода Акцыянэрнай кампаніі “Транснефть” можа быць даручана пабудаваць нафтаправод Унеча-Прыморск менш, чым за 18 месяцаў. Пра гэта заявіў сёньня ў Лёндане прэзыдэнт кампаніі Сямён Вайншток у часе правядзеньня міжнароднай нафтавай канфэрэнцыі. Паводле яго, рашэньня ўраду наконт будаўніцтва яшчэ няма, але ўжо вядуцца пошукавыя работы. Вайншток дадаў, што адпаведнае рашэньне можа быць прынятае цягам месяца.
Паводле БелаПАН Актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін і Аляксандар Макаеў падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне ў сталіцы мітынгу 12 сакавіка. Як паведаміў БелаПАН С.Балыкін, заяўленай мэтай мітынгу зьяўляецца прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў і выпрацоўка прапановаў наконт удасканаленьня прававога рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці ў краіне.
Загрузіць яшчэ