Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі мяркуюць зладзіць мітынг у Менску


Паводле БелаПАН Актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін і Аляксандар Макаеў падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне ў сталіцы мітынгу 12 сакавіка. Як паведаміў БелаПАН С.Балыкін, заяўленай мэтай мітынгу зьяўляецца прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў і выпрацоўка прапановаў наконт удасканаленьня прававога рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці ў краіне.

Непасрэднай падставай да правядзеньня мітынгу зьяўляецца выданьне прэзыдэнцкага ўказу № 760, якім ад 1 красавіка 2007 году індывідуальным прадпрымальнікам – плацельнікам адзінага падатку забараняюць гандаль цэлай групай тавараў, а з 1 студзеня 2008 года ўводзіцца фактычная забарана на выкарыстаньне наёмнай працы. С.Балыкін лічыць, што апошняя забарона прывядзе да фактычнага выкараненьня малога бізнэсу ў Беларусі ў форме індывідуальнага прадпрымальніцтва.

Ініцыятары мітынгу просяць гарвыканкам дазволіць яго правядзеньне на плошчы Якуба Коласа. Пры гэтым не выключаюць, што месцам акцыі гарадзкія ўлады традыцыйна прызначаць плошчу Бангалор. Даючы тлумачэньне, чаму мітынг плянуецца правесьці ў панядзелак, С.Балыкін адзначыў, што гэта адзіны выходны дзень у большасьці індывідуальных прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG