Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пагражае павысіць мыта на транзыт нафты


Інтэрфакс Урад Беларусі можа павялічыць памер мытнага збору за транзыт нафтапрадуктаў ад сакавіка сёлета. Пра гэта адначасова паведамілі ў Міністэрстве эканомікі і ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Павышэньне стаўкі акцызу неабходнае Беларусі дзеля таго, каб кампэнсаваць затраты на перапрацоўку нафты. Апрача таго, з-за высокай цану на сырую нафту зьнізілася рэнтабэльнасьць экспарту зь беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Сытуацыя ўскладнілася яшчэ й тым, што ў лютым зьнізіліся кошты нафтапрадуктаў на сусьветных рынках.

На пачатку 2007 году Беларусь была вымушаная адмяніць абаротныя падаткі з утаргаваных грошай ад продажу нафтапрадуктаў і зьнізіць стаўку акцызу на іх на 60 працэнтаў. Гэта адбылося з-за таго, што ад лютага сёлета дзейнічае новая схема паставак нафты з Расеі ў Беларусь. Паводле дамоўленасьцяў, Расея будзе атрымваць 53 даляры за кожную тону пастаўленай нафты. Раней гэтага тарыфу не было наагул, што дазваляла Беларусі перапраўляць расейскае паліва ў Эўропу, забіраючы ўсе экспартныя мытныя зборы ў свой бюджэт.

У гэты момант цана паставак нафты ў Беларусь складае каля 225 даляраў за тону. Стаўка транзыту складае $2,6 за тону на тысячу кілямэтраў у бок Польшчы і Нямеччыны, $1,26 у бок Прыбалтыкі і $1,14 у бок Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG