Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падвысіла кошт транзыту расейскай нафты


Радыё Свабода 15 лютага Беларусь падвысіла кошт транзіту расейскай нафты больш як на 30%, паведамляе РІА “Новости”. Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло пастанову, паводле якой транзыт расейскай нафты ў Польшчу і Нямеччыну будзе каштаваць даражэй на 35%. Украінскі напрамак транзыту падаражэе на 31,6%.

Паводле беларускіх экспэртаў, Менск дадаткова атрымае за транзіт расейскай нафты каля 50 мільёнаў даляраў.

Кіраўнік расейскага Мінэканамразвіцця Герман Грэф заявіў: "Пакуль гаворку ні пра якія меры ў адказ весці нельга". Ён адзначыў, што падвышэнне ставак транзыту можа адбыцца толькі з згоды Расеі: "Гэта магчыма толькі шляхам двухбаковага пагаднення". Паводле словаў Г.Грэфа, цяпер расейскі бок вывучае прапанаваныя Беларуссю стаўкі, адпаведныя разлікі вядзе "Транснефть". "Калі гэтыя стаўкі будуць у межах наяўнай індэксацыі тавараў, то я лічу гэта прымальным", – заявіў міністр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG