Чаму складальнікі тлумачальных слоўнікаў бяруць пад увагу цытаты толькі з так званых «арыгінальных аўтараў», а пераклады ігнаруюць зусім?
Беларусы расейскай Сыбіры адзначылі Купальле. Імпрэзу арганізаваў Іркуцкі моладзевы клуб «Крывiчы», дзе адным з завадатараў — вядомы прапагандыст беларускай культуры Алег Рудакоў.
28 чэрвеня ў менскім катэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі адбудзецца Сьвятая Імша ў інтэнцыі Янкі Купалы, якой у сталіцы распачнуцца Купалаўскія дні.
Грамадзкія пратэсты ў Армэніі супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію былі на гэтым тыдні ў цэнтры ўвагі. Што мы ведаем пра краіну, дзе за адзін дзень, без папярэдняй арганізацыі, на вулічны пратэст могуць выйсьці дзясяткі тысяч чалавек?
У Бабруйску адкрыўся міжнародны фэстываль народнай творчасьці «Вянок дружбы». Ягоны дэвіз — «За мір і згоду бязь межаў».
Удзельнікамі сёлетняга фэстывалю «Магутны Божа», які пачаўся ў Магілёве, сталі больш за 500 музыкаў з 20 краінаў. Фэст прадоўжыцца да 27 чэрвеня.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Беларуская культурная эліта бярэ свой пачатак у сем’ях уніяцкіх сьвятароў. У мастака Івана Хруцкага, пісьменьнікаў Яна Баршчэўскага, Францішка Савіча продкі былі ўніяцкімі сьвятарамі.
Новы альбом Зьмітра Вайцюшкевіча «Наша песьня» складаецца з 12 кампазыцыяў клясыкаў і сучасных беларускіх аўтараў. Усе песьні аб’яднаныя тэмай радзімы.
24 чэрвеня ў Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзэнтацыя кнігі гісторыка, дасьледчыка Анатоля Тараса пра свайго брата пісьменьніка — «Валянцін Тарас. Літаратар зь беларускіх 60-х».
Каб высьветліць, ці складана пісаць тэст па беларускай мове, у рэдакцыю сайта запрасілі футбаліста «БАТЭ» Віталя Радзівонава, лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку і стваральніцу моднага брэнду «Krasa» Ганну Кулакову.
Тысячу гадоў назад у Кіеве памёр князь Уладзімір, у Расеі сёньня другая асоба, што датычыць афіцыйнай пашаноты, пасьля Ўладзіміра Пуціна (Сталін часова адышоў на трэцяе месца).
Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў.
Алесь Чайчыц напісаў пра «беларускі парадак». У параўнаньні з расейскім бязладзьдзем мабыць і просіцца такі тэрмін. Але, на маю думку, гэта фікцыя, якой проста не існуе ў прыродзе.
Беларуска Надзея Кучар, салістка Пермскага тэатру опэры і балету, якая стала пераможцай Міжнароднага конкурсу опэрных сьпевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе, дала эксклюзіўнае інтэрвію Свабодзе.
Тры тыдні ў беларускім інтэрнэце абмяркоўвалі «Джазавыя вечары» на менскай плошчы Свабоды: няўжо яны нарэшце зразумелі што ня трэба лезьці, проста не замінаць?
У музэі Петруся Броўкі ў Менску адбылася творчая імпрэза, прысьвечаная трэцяму выпуску «Школы маладых пісьменьнікаў».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў разам са студэнтамі Школы маладых пісьменьнікаў наведалі магілу Васіля Быкава ў дванаццатую гадавіну ягонай сьмерці.
Кіраўніцтва папулярнага моладзевага рэсурсу kyky.org 22 чэрвеня сустрэлася з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі. Там паабяцалі аднавіць доступ да сайту пасьля выпраўленьня парушэньняў.
Пра рэпрэсіі канца 1930-х, зьнявагі ў эвакуацыі сярод казакоў і паваенныя выгоды «польскай» Гародні — славуты беларускі трэнэр па спартовай гімнастыцы Рэнальд Кныш.
Сапраністка Надзея (Надзін) Кучар, салістка Пермскага тэатру опэры і балету, стала пераможцам Міжнароднага конкурсу опэрных сьпевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе.
18 чэрвеня 2015 года адбыўся невялікі «расстрэл» рэдакцыі менскага Charlie Hebdo – быў заблякаваны сайт kyky.org.
20 чэрвеня ў Менску прайшоў апошні з канцэртаў цыклю «Джазавыя вечары», што адбываліся ў чэрвені на менскай плошчы Свабоды пад адкрытым небам. Паводле водгукаў у інтэрнэце, апошняму канцэрту пашкодзілі ўмовы, да якіх музыканты ня мелі дачыненьня.
У свеце ў нядзелю ўпершыню адзначаюць Міжнародны дзень ёгі. Чакаецца, што з гэтай нагоды ў розных краінах сьвету адбудуцца масавыя ёга-практыкі.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Каля 20 чалавек прынялі ўдзел у круглым стале «Традыцыі Магдэбургскага права на Магілёўшчыне», які адбыўся ў Чэрыкаўскай раённай бібліятэцы.
У Магілёве 20 чэрвеня пачаўся міжнародны фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Сёлета ён праходзіць 21-шы раз. Яго ўдзельнікамі стануць 500 музыкаў з больш як 20 краінаў.
Сам ляўрэат паводле стану здароўя ня змог прыехаць на цырымонію ўганараваньня ў вёску Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Імя пераможцы абвясьціў адзін з мінулых ляўрэатаў Алесь Марачкін.
Прыход Барысаглебскай Калоскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Горадні правёў міжнародную навукова-практычную канфэрэнцыю.
Пісаць я магу толькі пальцамі, трэба, каб рука ўдзельнічала, дык патрабую клявіятуру ці паперу з асадкай. Ня я, рука піша. А калі — калі ёсьць сілы перамагчы свой страх, ляноту, спакусы.
У Сэнатарскай зале Новага замку ў Горадні адкрылася выстава зь Беларускага музэю ў Гайнаўцы, што ў Падляскім ваяводзтве Польшчы.
Лета — сэзон адпачынкаў, і доўгім вольным вечарам асабліва прыемна пачытаць кнігу. Крытык Павел Абрамовіч абраў для слухачоў Радыё Свабода пяць рознабаковых бэстсэлераў.
200 гадоў таму адбылася славутая Бітва пры Ватэрлоа, якая зьмяніла гісторыю Эўропы. Гісторык з Калінкавічаў Уладзімер Лякін адшукаў імёны суайчыньнікаў, якія служылі ў напалеонаўскай гвардыі.
Эксклюзіўнае інтэрвію пра літаратуру, палітыку і пра тое, ці пойдзе Чонкін ваяваць добраахвотнікам на Данбас
Альбанія ўвяла бязьвізавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, які дзейнічае з 1 чэрвеня да 1 лістапада 2015 году. Што перадусім мусіць мець на ўвазе беларускі падарожнік у Альбанію?
Чаму ў беларускай мове павінны быць сЭнсар і кансЭнсус? Бо 450 гадоў таму лацінская мова падказала нам, у чым сЭнс. Піша Вінцук Вячорка
Грамадзкая тэлевізія Чэхіі мае намер набыць правы на паказ расейскага дакумэнтальнага фільму «Варшаўская дамова», прысьвечанага падзеям 1968 году, які ўжо выклікаў нэгатыўную рэакцыю чэскіх і славацкіх уладаў — пасьля яго паказу ў Расеі.
Вось сядзеў ты ў цёплай кватэры, еў ананас, а тут р-р-раз – і ты ўжо ня проста вязень ГУЛАГу, а ўмееш знайсьці гэтаму апраўданьне.
Першыя пяць тамоў Поўнага збору твораў Васіля Быкава даступныя для спампоўваньня.
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня
«Праграма „Падарожжы дылетанта“ пад пагрозай закрыцьця. Дапаможам адстаяць праграму: для гэтага трэба даслаць папяровы ліст на імя генэральнага дырэктара СТБ». Такія заклікі зьявіліся ў сацыяльных сетках.
Загрузіць яшчэ