У часе фэсту «Баранавіцкая вышыванка» прысутныя паслухалі выступы аб гісторыі вышыўкі, сымбалях, была арганізаваная выстава ручнікоў.
Касьцёл імкнецца садзейнічаць распаўсюджваньню беларускай мовы. Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у інтэрв’ю парталу catholic.by.
Фольк-дуэт Юліі Літвінавай і Васіля Грыня прадставіў cвой альбом традыцыйных сьпеваў з Палесься і распавёў, як слушна выконваць парныя сьпевы.
Выстава праходзіць пад адкрытым небам на тэрыторыі Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны і ўключае ў сябе больш за 30 працаў расейскага блогера і мастака Антона Мірзіна.
У чэрвені ў продажы зьявіцца цэлая сэрыя айчыннай клясыкі пад назвай «Мая беларуская кніга». Сэрыя з 26 кніг будзе прадавацца ня толькі ў гандлёвых кропках «Белкнігі», але і ў супэрмаркетах. Госьцем перадачы — адзін з распрацоўнікаў сэрыі, пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.
15-ты Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ўрачыста адкрыўся на сцэне летняга амфітэатру ў Маладэчне. Фэстываль будзе доўжыцца тры дні — з 5 па 7 чэрвеня.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Як успрынялі шорт-лістэры прэміі імя Ежы Гедройця Сяргей Дубавец, Андрэй Гуцаў і Антон Францішак Брыль сваю паразу ў літаратурным конкурсе?
Мэтай канцэрту было сабраць грошы для рэанімацыйнага аўтамабіля, які будзе працаваць у зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
У Менску адбыўся канцэрт украінскага гурту «Сабакі ў космасе», удзел у якім прымае вядомы ўкраінскі паэт Сяргей Жадан. Спадар Жадан даў інтэрвію Свабодзе.
Так хацелі зрабіць людзям сапраўднае сьвята, а ў выніку асядзе ў памяці пару скандалаў ды плётак.
4 чэрвеня ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон, які забараняе распаўсюд і дэманстрацыю сэрыялаў і фільмаў, якія зьмяшчаюць расейскую прапаганду.
У кнігарні «Ў» у Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі ўкраінскага паэта, пісьменьніка і перакладчыка Сяргея Жадана «Украінскія авіялініі».
Колькасьць абітурыентаў, якія абралі беларускую мову на цэнтральным тэставаньні, чарговы раз зьменшылася параўнальна з расейскай.
У Мастацкай галерэі Полацку пачалася прэзэнтацыя актавай пячаткі Эўфрасіньні Полацкай. Артэфакт 12-га стагодзьдзя знайшлі на раскопках у полацкім Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры.
Амаль усе мовы падзяляюцца на дзьве вялікія групы — мовы habere (’мець’, ’маю’) і мовы esse (ад лацінскага ’быць’). Але беларуская і ўкраінская мовы лічацца пераходнымі. Піша Вінцук Вячорка.
У вёсцы Кашубінцы Гарадзенскага раёну разбураецца і раскрадаецца маёнтак канца ХVIII стагодзьдзя. Ёсьць ахвотныя выкупіць яго ў мясцовага, каб аднавіць і наладзіць тут агратурызм, але ня могуць дамовіцца з калгасам.
У Менску прэзэнтавалі кнігу «Няскораны Марыніч» пра дзяржаўнага дзеяча і палітвязьня.
Новы брэнд кампаніі «Daloni» ня толькі беларускамоўны, але і выкананы беларускай лацінкай.
Адкрыцьцё ўнікальнага аб’екта плянавалася на 4 чэрвеня, але «па тэхнічных прычынах» перанесенае на няпэўны тэрмін.
... Маўляў, калі вы не прымаеце ідэалёгію НКВД-ФСБ-цара-і-ацечаства, то вы ненавідзіце Пушкіна, расейскі балет, і расейскі фальклёр.
Вы паспрабуеце пашукаць тое ж самае на расейскай мове і знойдзеце інфармацыю аб тым, што «ставропигиальный» манастыр быў створаны ў 1843 годзе замест уніяцкага, скасаванага царом.
Жывая прэм’ера песьні адбудзецца падчас першага ў гісторыі «Жадана і сабак» канцэрту ў Менску 4 чэрвеня ў Jack Club. Пасьля выступу музыкі зьбіраюцца яе запісаць у студыі «Осмос».
Cловы і музыку да трэку «Про любовь/Про любов/Пра любоў» напісала Наста Шпакоўская.
Намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Андрэй Кунцэвіч выказаў сваё бачаньне стану беларускай мовы.
У менскім бізнэс-цэнтры Imaguru (вул. Фабрыцыюса, 4) сёньня пройдзе прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Няскораны Марыніч. Гісторыя ў фота».
У менскай галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна, якая выйшла ў сэрыі «Голас паэта».
Пераможца прэміі Гедройця Віктар Казько адказвае на пытаньне, чаму большасьць людзей менавіта яму жадала перамогі і тлумачыць, у чым прычына канфлікту пакаленьняў у літаратуры.
У выдавецтве «Папуры» выходзіць сэрыя «Мая беларуская кніга» — 26-томны канон беларускай клясыкі ў фармаце pocket book.
Прабеларускія выдавецтвы ня толькі існуюць, але і актыўна разьвіваюцца. Пра тых, хто дапамагае пабачыць ды прачытаць друкаванае беларускае слова, піша Вадзім Мажэйка.
Сёлета на цэнтральнае тэставаньне ў Беларусі зарэгістраваліся крыху больш за 100 тысяч абітурыентаў.
Пасьля кнігі прозы Ўладзімера Арлова на лацінцы зьявяцца іншыя выданьні, а таксама падручнік беларускай лацінкі.
Колькі ў Эўропе моваў? Напэўна, ня менш, чым 100. А магчыма, што і ня менш, чым 150.
У Менску прайшла прэзэнтацыя ўнікальнай кнігі пісьменьніка Ўладзімера Арлова. Выданьне «Patria Aeterna» адметнае тым што яно выйшла на беларускай лацінцы.
Самае важнае і цікавае пра новага ляўрэата літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Паводле Міністэрства юстыцыі Ўкраіны, у Крыме Расея нацыяналізавала больш за 400 украінскіх прадпрыемстваў, а таксама 18 газавых радовішчаў.
«У беларускай мовы ёсьць будучыня. Мы не памром», — перакананая Анастасія Ранчанка з Магілёва.
Гарадзенскі экспэрт называе аднаўленьне палаца ў Шчучыне адным з найлепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў Беларусі.
Другую і трэцюю прэміі імя Ежы Гедройця атрымалі Тацяна Барысік і Альгерд Бахарэвіч.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка патлумачыў, чаму літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца менавіта за прозу
Прычына канфлікту генэрацыяў у беларускай літаратуры – у музыцы.
Дванаццаты год як былая гараджанка Алеся Каржова памяняла горад на вёску. У яе трое дзяцей, і жанчына ўпэўненая, што вясковае выхаваньне лепш рыхтуе іх да дарослага жыцьця. Свабода наведала вяскоўцаў у першым пакаленьні ў вёсцы Малое Запрудзьдзе Валожынскага раёну.
Напярэдадні абвяшчэньня ляўрэата Прэміі Гедройця Радыё Свабода падрыхтавала конкурс-рэбус. Здагадайцеся, якія зь пісьменьнікаў зашыфраваныя на малюнку і атрымайце ў падарунак вышымайку.
Ляўрэат прэстыжнай літаратурнай прэміі будзе абвешчаны сёньня ў менскім гатэлі «Renaissance» а 19 гадзіне. А 18:45 пачатак простай відэатрансьляцыі на нашым сайце.
Празь некалькі гадзін стануць вядомыя пераможца і астатнія два ляўрэаты адной з самых прэстыжных літаратурных прэміяў.
Адзін з намінантаў на прэмію Ежы Гедройця Антон Францішак Брыль лічыць, што само існаваньне гэтай прэміі дапамагае сучаснай беларускай літаратуры дайсьці да чытачоў.
Намінант на прэмію Ежы Гедройця Віктар Казько лічыць, што маладая беларуская літаратура апынулася ў мастацкай паўзе, бо кожны мае магчымасьць выдаць кнігу за свой кошт.
Тацяна Барысік, намінаваная на прэмію Ежы Гедройця, падзялілася з Радыё Свабода сваімі думкамі наконт прэміі і канфлікту вакол рэцэнзіі Марыі Мартысевіч.
Адзін з намінантаў на прэмію Ежы Гедройця Альгерд Бахарэвіч заклікае не ўспрымаць пакаленьне савецкіх пісьменьнікаў як «жывых клясыкаў», як безумоўны і неаспрэчны аўтарытэт.
Загрузіць яшчэ