Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Менск. Андрэй Хадановіч прэзэнтуе кнігу «Нататкі таткі» ў кнігарні «логвінаЎ». Пачатак а 16-й гадзіне. (Менск, пр. Незалежнасьці, 37А)
Ружаны. Адкрыцьцё выставы "Лета ў Ружанах«мастацкай суполкі «Абуджэньне». Пачатак а 15-й гадзіне. Месца правядзеньня — Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў (вул. Урбановіча, 15а)
Маладэчна. Урачыстае адкрыцьцё ХV Нацыянальнага фэстывалю беларускай песьні і паэзіі «Маладэчна — 2015». Пачатак а 21.30. Месца правядзеньня — летні Амфітэатар.
Дзень памяці сьвятой Эўфрасіньні Полацкай
У гісторыі:
1919 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё». Рэдактар Францішак Аляхновіч.
«Сьмех таксама, як і хлеб, адна з галоўнейшых патрэб».
Францішак Аляхновіч
1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг», органу Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (выдавалася да 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.
1938 — у Сыбіры ў савецкім канцлягеры расстраляны Юрка Лістапад, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
1947 — дзяржсакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».
2004 — ня стала Рональда Рэйгана, 40-га прэзыдэнта ЗША.
«Урад не вырашае праблемаў — ён іх фінансуе».
Рональд Рэйган
У гэты дзень нарадзіліся:
1854 — Юры Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.
1870 — Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі дзеяч, біскуп Менскі, пасьля Пінскі
1942 — Вячаслаў Рагойша, беларускі філёляг, літаратуразнаўца, аўтар «Паэтычнага слоўніка».
1973 — Анатоль Кот, беларускі артыст тэатру і кіно.
Цытата:
«Ведама, я расказаў таварышу ўсю сваю справу. Усю, з усiмi дэталямi. Тут нiчога не хаваў. Казаў пра ўсе гутаркi ў ГПУ, пра банкет, пра сваё савецкае грамадзянства. Мне тады здавалася, што „совершенно секретно“ на волi, за вастрожнымi мурамi перастае ўжо быць сакрэтам.
Я пытаўся, што ён думае, як усё гэта скончыцца?
Мой таварыш глядзеў на маю будучыню вельмi пэсымiстычна.
— Найменш, што вам могуць даць — гэта пяць гадоў высылкi ўва Ўсходнюю Сiбiр, або пяць гадоў Саловак... Менш не даюць... Сяджу тут ужо другi год... Праз маю камару прайшло шмат народу... Менш не даставалi... А бальшыня мела дзесяць год або расстрэл.
Значыцца, найменш — 5 год! Пяць даўгiх год быць пазбаўленым волi, быць адарваным ад жыцьця, ад сваiх блiзкiх!.. Пяць год — найменш... А можа — дзесяць?.. А можа... расстр...
Брр! Лепш аб гэтым ня думаць!..»
Францішак Аляхновіч, «У кіпцюрох ГПУ»