Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
У Менску ў рамках тэатральнага праекту «Драма Live» адбудзецца чытка п’есы «Карына і Дрон». Аўтар — Павел Пражко, рэжысэр — Тацяна Арцімовіч. Месца правядзеньня — адзін са сталічных гандлёвых цэнтраў (удакладняць па тэлефоне 756-53-51). Пачатак у 15.00.
У менскім Палацы спорту пачнуцца двухдзённыя міжнародныя спаборніцтвы European Open па дзюдо. Пачатак у 10.00.
На плошчы Свабоды каля Ратушы пройдзе першы канцэрт праекту «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ». Канцэрт адкрые дацкі вакаліст Мадс Матыяс пры ўдзеле піяніста і кампазытара Пітэра Розэндаля. Затым на сцэну выйдзе швэдзкі гурт Copro. У завяршэньні вечара «Канстанцін Гарачы Трыё» прадставіць гледачам свой новы альбом.
6 — 7 чэрвеня арганізуецца экскурсія «Беларуская Вільня + 7 Замкаў Літвы» з экскурсаводам Анатолем Варавам і Віктарам Корбутам.
На базе аграсядзібы «Залатая шпора» (вёска Міжрэчча, Валожынскі раён) гледачы на цэлы дзень пагрузяцца ў 1812 год, у «эпоху апошняй прыгожай вайны». Ліхія кавалерыйскія сутычкі і грозныя атакі пяхоты, гранд-палянэз і «пікніковы баль» шляхты, гаманлівы, пярэсты кірмаш і народныя гуляньні на Сёмуху («зялёныя сьвяткі») — усё гэта, а таксама вялікая колькасьць забаваў, конкурсаў чакае гледачоў на фэстывалі «Залатая шпора — 1812».
У гісторыі
1757 — у Віцебску згарэў Ніжні замак, які больш не аднаўляўся.
1833 — пачалося будаўніцтва Брэсцкай крэпасьці.
1867 — тэрарыст Беразоўскі зрабіў замах на расейскага цара Аляксандра II.
1910 — выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа «Песьнi-жальбы».
1944 — падчас Другой сусьветнай вайны войскі Вялікабрытаніі і ЗША высадзіліся ў Францыі, адкрыты Другі фронт.
1962 — заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
1993 — у Менску адбыўся Першы зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся:
1530 — польскі паэт эпохі Адраджэньня Ян Каханоўскі.
1762 — архітэктар Вісарыён Паўлаў
1799 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік
1841 — Эліза Ажэшка, пісьменьніца.
1864 — Іван Здановіч, доктар, арганізатар шпітальнага абслугоўваньня ў Менскай губэрні
1875 — Томас Ман, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1905 — Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі
1950 — Аляксей Дудараў, драматург.
Цытата
Мне не забыцца песьні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Хадзілі мы, сьпявалі, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?
Пятрусь Броўка