Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для канчатковай русыфікацыі пасьля рэфэрэндуму патрэбныя роўна 30 гадоў, — Юры Сідун


Фрагмэнт плякату Ўладзімера Крукоўскага
Фрагмэнт плякату Ўладзімера Крукоўскага

Колькасьць абітурыентаў, якія абралі беларускую мову на цэнтральным тэставаньні, чарговы раз зьменшылася параўнальна з расейскай.

Сёлета беларускую будуць здаваць толькі 24%, а расейскую мову — 76% выпускнікоў школаў.

«Яшчэ 9 гадоў таму суадносіны былі значна бліжэйшыя: 42% беларускай супраць 58% расейскай. Калі імклівасьць русыфікацыі захаваецца, то ўжо праз 10 гадоў 100% беларускіх абітурыентаў будуць абіраць на цэнтралізаваным тэставаньні расейскую мову. Паводле няхітрых падлікаў на аснове дадзеных з 2007 году выходзіць, што, верагодна, апошні абітурыент будзе здаваць беларускую мову на цэнтральным тэставаньні летам 2025 году», — піша сайт generation.by.

Адзіным годам, калі гэтая тэндэнцыя прыпынілася, быў 2010-ты. Але ўжо ў наступным годзе разам са значным падзеньнем колькасьці абітурыентаў істотна зьменшыўся сярод іх і адсотак тых, хто абраў на тэставаньні беларускую мову.

У наступныя тры гады расейская мова ўпэўнена адваёўвала ў беларускай па 4%. Сёлета беларускую мову абралі яшчэ на дзьве тысячы меней абітурыентаў.

«Калі паглядзець на тэндэнцыю выбару выпускнікоў школ, то выходзіць, што для канчатковай русыфікацыі пасьля рэфэрэндуму 1995-га патрэбныя роўна 30 год», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку галоўны рэдактар generation.by Юры Сідун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG