Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лешак Шарэпка: «Кніг пра сучаснае жыцьцё бракуе. І ў Беларусі, і ў Польшчы»


Лешак Шарэпка
Лешак Шарэпка

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка патлумачыў, чаму літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца менавіта за прозу:

«У прозе лягчэй апісаць рэчаіснасьць. У прозе лягчэй выкласьці гісторыю краіны. Для мяне было б цікавей, каб зьяўлялася больш кніг пра беларускую рэчаіснасьць. Разумныя людзі глядзяць на тое, што адбываецца, і пішуць свае ўражаньні. Альбо спрабуюць разабрацца са сваёй гісторыяй, выкласьці сваё бачаньне, свой погляд. Такія кніжкі ёсьць, асабліва на гістарычныя тэмы. Але калі мы кажам пра сучаснасьць, цяперашняе жыцьцё — гэта праблема, такіх кніг бракуе. Але гэтая праблема ёсьць ня толькі ў вас. У нас у Польшчы таксама з гэтым ёсьць праблема — як цікава адлюстраваць рэчаіснасьць. Таму мы заснавалі прэмію, зьвязаную з прозай, а не з паэзіяй. Гэта была мая ідэя.

Чаму, да прыкладу, беларускія кнігі ня вельмі папулярныя ў Польшчы? Самае галоўнае — тэма. Павінна быць тое, што цікава і для беларусаў, і для палякаў. Калі мы кажам пра „нон-фікшн“, гэта можна прадаць паўсюль. Гэта цікава ўсім. А калі мы кажам пра філязофію, зьвязаную з гісторыяй, гэта будзе цікава абмежаванаму колу. У Польшчы гэта будзе мала каму зразумела. Нават калі кніга будзе добра раскупляцца на вашым рынку, мець добрыя водгукі і рэцэнзіі, гэта не азначае, што яна будзе папулярная ў Польшчы.

Калі аўтар вельмі таленавіты, ён можа напісаць так, што будзе цікава і для нас, і для вас, і для іншых эўрапейскіх народаў. Але мы такога аўтара ўсё яшчэ чакаем».

Кнігі-прэтэндэнты на прэмію Гедройця
Кнігі-прэтэндэнты на прэмію Гедройця

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG