Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актавую пячатку Эўфрасіньні прэзэнтавалі ў Полацку


Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая (фрэска)
Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая (фрэска)

У Мастацкай галерэі Полацку пачалася прэзэнтацыя актавай пячаткі Эўфрасіньні Полацкай. Артэфакт 12-га стагодзьдзя знайшлі на раскопках у полацкім Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры.

На пячатцы дыямэтрам каля двух сантымэтраў добра чытаюцца ўсе надпісы, яна ідэальна захавалася, паведамілі карэспандэнту Свабоды ў галерэі.

Пячатка экспануецца разам зь яшчэ адной, знойдзенай на тэрыторыі манастыра ў 1998 годзе. Працяглы час тая другая не была атрыбуіравана. Цяпер шляхам параўнаньня вызначана, што Эўфрасіньні Полацкай належалі абедзьве.

Як адзначылі ў Мастацкай галерэі, гэтая даволі рэдкая знаходка яшчэ раз пацьвярджае значнасьць Полацку і манастыра, заснаванага Эўфрасіньняй, дзе актыўна вялася перапіска. Лісты Эўфрасіньня Полацкая змацоўвала сваёй пячаткай.

Напярэдадні сьвяткаваньня ў Полацку дня гораду і дня памяці прападобнай Эўфрасіньні Полацкай на тэрыторыі Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра завяршыліся раскопкі, у якіх бралі ўдзел як беларускія, так і расейскія вучоныя. Знайшла пячатку студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Дар’я Грыцкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG