Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі ўшануюць памяць Янкі Купалы


Янка Купала
Янка Купала

28 чэрвеня ў менскім катэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі адбудзецца Сьвятая Імша ў інтэнцыі Янкі Купалы, якой у сталіцы распачнуцца Купалаўскія дні. Пра гэта паведамляе хрысьціянскі інфармацыйны партал krynica.info.

Як удакладняе рэсурс, традыцыйныя сьвяткаваньні, прымеркаваныя да дня народзінаў выбітнага беларускага паэта, штогод ладзіць Дзяржаўны музэй Янкі Купалы. Янка Купала (Іван Луцэвіч) паводле веравызнаньня быў каталіком, ахрышчаны ў касьцёле ў Радашкавічах, таму да ўдзелу ва ўшанаваньнях творцы далучаецца каталіцкі касцёл.

Такім чынам, з гэтай нагоды заплянаваны цэлы шэраг імпрэзаў.

29 чэрвеня прыхільнікі творчасьці Янкі Купалы зьбяруцца ля яго магілы на Вайсковых могілках.

5 ліпеня ў Купалаўскім мэмарыяльным запаведніку «Вязынка» распачнецца традыцыйнае сьвята паэзіі, песьні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасьці Беларусі...».

7 ліпеня ў парку імя Янкі Купалы пройдзе музычна-літаратурная праграма «Палымянае слова паэта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG