Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 чэрвеня: Дзень нараджэньня Васіля Быкава


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск, першае пасяджэньне сумеснай калегіі генэральных пракуратураў Арменіі, Беларусі, Казахстану і Расеі ў межах Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Менск, міжнародная школа гісторыкаў краінаў СНД, прысьвечаная 70-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Школа будзе праходзіць да 27 чэрвеня на базе Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пачатак ў 10.00 у будынку прэзыдыюму Акадэміі навук (пр-т Незалежнасьці, 66, 2-гі паверх, пакой 216).

Гародня, тэатар лялек (вул. Дзяржынскага, 1-1), канцэрт трыё Port Mone. Пачатак у 19 гадзінаў.

У гісторыі

1913 — у Паўднёвай Афрыцы парлямэнт прыняў закон пад назвай «Natives Land Act», які абмяжоўваў набыцьцё зямлі чарнаскурымі жыхарамі краіны. Гэты закон стаў падмуркам палітыкі апартэіду.

1941 — апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элемэнтаў» і іх сямей у заходніх абласьцях Беларусі, Украіны, Малдовы — за 19–20 чэрвеня зь Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тысячы чалавек

1953 — у ЗША пакаралі сьмерцю на электрычным крэсьле Этэль і Юліюса Розэнбэргаў, абвінавачаных у шпіянажы на карысьць Савецкага Саюзу (перш за ўсё, у перадачы Савецкаму Саюзу ядзерных сакрэтаў).

У гэты дзень нарадзіліся

1623 — Блез Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф.

1924 — Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі.

1941 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык.

1976 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі.

Цытата

Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая — але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі.

Васіль Быкаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG