Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаваньняў
Менск, у ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8) пройдзе выпускны баль для студэнтаў БДУ — грамадзянаў замежных краінаў. На гэтае студэнцкае сьвята запрошаныя паслы дзяржаваў, грамадзяне якіх навучаліся ў БДУ: КНР, Віетнаму, Турэччыны, Лібіі, Азэрбайджану, Туркмэністану і Казахстану. Пачатак у 17 гадзінаў.
«Гісторыя беларускай музычнай культуры» — лекцыя Зьмітра Сасноўскага, лідэра гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Ворша, вул. Чырвонаармейская, 13. Пачатак у 18:00.
Вена, перамовы прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, ЗША, Кітаю, Францыі і Нямеччыны з прадстаўнікамі Ірану наконт ядзернай праграмы Тэгерану.
У гісторыі:
1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР 1-га скліканьня.
1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня.
1945 — прадстаўнікі 50 дзяржаваў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.
1948 — пачатак паставак у Заходні Бэрлін, блякаваны савецкімі войскамі, жыцьцёва важных рэсурсаў па «Бэрлінскім паветраным мосьце».
1963 — прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі выступіў у Бэрліне са знакамітай прамовай з нагоды 15-годзьдзя «Бэрлінскага паветранага мосту».
1974 — выйшаў указ прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб наданьні Менску званьня «Горад-герой».
1984 — уведзены ў эксплёатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся:
1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Уваходзіў у літаб’яднаньне «Ўзвышша». З 1960 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода».
1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца.
1934 — беларускі архітэктар Юры Градаў. Вядомасьць і прызнаньне (Ленінская прэмія 1970 г.) прынесьлі яму мэмарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў» (Ушацкі р-н), «Кацюша» (Орша), помнікі Я.Купалу і Я.Коласу ў Менску. Градаў быў таксама кіраўніком праекту генэральнай пляніроўкі і забудовы цэнтра Менску.
Цытата:
Усе свабодныя людзі, дзе б яны ні жылі — цяпер грамадзяне Бэрліну, і таму, як свабодны чалавек, я ганаруся словамі «Ich bin ein Berliner» (Я — бэрлінец).
Джон Кэннедзі