Галоўным прызёрам стаў фільм Францускага рэжысэра Жака Одзьяра пра тамільскіх імігрантаў у Францыі «Дыпан». Другі па значэньні прыз фэстывалю, Гран-пры, быў аддадзены вугорскаму фільму «Сын Саўла».
У кожнага з нас ёсьць фільмы, якія можна пераглядаць зноў і зноў. Чаму б не зрабіць чарговы прагляд беларускамоўным? Аляксандра Сержановіч прапануе ТОП-10 фільмаў зь беларускім перакладам.
Каля 400 мірных жыхароў сталі ахвярамі расправы, якую ўчынілі баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў сырыйскім горадзе Тадмор.
Усе, хто перасяліўся ў сацсеткі, ведаюць пацешныя значкі смайлікі, або эматыконы – тварыкі зь мімікай усьмешкі, сумневу, сораму ды іншага. А як яны называюцца па-беларуску, піша Вінцук Вячорка
Рэжысэрам фільму стаў украінец, які 17 гадоў жыве ў ЗША.
Рашэньне было прынятае пасьля кансультацый з кампаніяй PwC, якая праводзіла незалежнае назіраньне за падлікам галасоў.
Швэдзкі выканаўца Монс Зэлмэрлеў перамог на конкурсе Эўрабачаньне-2015, які праходзіў у Вене. Расейская выканаўца Паліна Гагарына заняла другое месца.
Агучваючы вынікі расейскага галасаваньня, менскі тэлевядоўца Дзьмітры Шэпелеў, які цяпер працуе ў Маскве, пажартаваў: «А 12 балаў ад Расеі атрымлівае... Расея!»
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі адноўлена больш за тысячу сьвятыняў, зазначае археоляг, гісторык беларускай архітэктуры Алег Трусаў.
У Магілёве прадстаўнікі грамадзкасьці абвясьцілі, што 2015 год пройдзе пад знакам памяці пра вэтэрана Другой усясьветнай вайны, тэатральнага рэжысэра, кіраўніка магілёўскай суполкі «Мартыралёг Беларусі» Валянціна Ермаловіча.
У інтэрвію Радыё Свабода басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч — пра новыя ўсходнія межы, пачуцьцё віны і эўрапейскую глухату.
Каб найхутчэй пацешыць дзетак казкамі з калекцыі лідэра гурту «Палац», кампанія KinderFox просіць дапамогі на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей».
У почаце беларускіх сьвятых можа зьявіцца яшчэ адна постаць — Францішак Скарына. Чым гэта абумоўлена? Госьцем перадачы — сакратар ініцыятыўнай групы па кананізацыі беларускага першадрукара прафэсар Адам Мальдзіс.
30 і 31 траўня ў Палацы мастацтва пройдзе Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015».
Учора Кіеў адсьвяткаваў Дзень вышыванкі — маладое сьвята, якое пачалі адзначаць у Чарнаўцах у 2007 годзе.
Райцэнтар рыхтуецца да абласных «Дажынак», а помнік Леніну «ня ўпісваўся» ў плян рэканструкцыі цэнтральнай плошчы.
У кнізе ўсё мусіць быць прыгожа: і твар, і адзеньне, і душа, і думкі.
Перад традыцыйнымі школьнымі ўрачыстасьцямі Арт Сядзіба выпусьціла стужку «для сапраўднага беларускага выпускніка». І прапануе цэлую канцэпцыю правядзеньня школьных апошніх званкоў і выпускных вечарынаў.
Сёньня стартуе новы культурны праект «Цытуй сваё», мэта якога — актуалізаваць найлепшыя ўзоры беларускай думкі. Ініцыятары праекту — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Амэрыканскі ПЭН-цэнтар выступіў з папярэджаньнем заходнім аўтарам у сувязі з тым, што іх тэксты бязь іх ведама могуць падпадаць пад цэнзуру пры публікацыі ў Кітаі.
Чаму беларусам ніяк не паддаецца вяршыня сьпеўнага конкурсу «Эўрабачаньня»? Ці вінаватыя ў тым мясцовыя стратэгі, якія не пасьпяваюць за музычнай модай?
А пра сучасны герб мастак кажа: «Гэта савецкае абы-што, якое было некалі ўва ўсіх савецкіх рэспубліках, а ў нас і па сёньняшні дзень яно засталося».
Ва ўкраінскім павільёне на Канскім кінафэстывалі прэзэнтавалі ўкраінскія фільмы. Прэзэнтацыя сабрала аншляг.
У навінах тэлеканалу «Беларусь 1» выступ Uzari & Maimuna назвалі «больш чым дастойным».
Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў.
І ўсё звальваюцца і звальваюцца на склады новыя Шамякіны, Марчукі, Карлюкевічы, Пазьняковы і Пашковы.
Прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna не прайшлі ў фінал эўрапейскага сьпеўнага конкурсу.
Пераможца леташняга «Эўрабачаньня», аўстрыйская сьпявачка Канчыта распавяла пра гэты конкурс, пра сваё стаўленьне да расейскай ЛГБТ-супольнасьці і пра ўласныя правілы жыцьця.
Сёньня ў сталіцы Аўстрыі распачынаецца юбілейны, 60-ты па ліку сьпеўны конкурс «Эўрабачаньне-2015». Пад нумарам 11 выступіць беларускі дуэт.
Пісьменьнікі, канечне, самотныя паляўнічыя. Але калі існуе ў горадзе філія пісьменьніцкай арганізацыі, то лягічна меркаваць, што яе ўдзельнікі часам сустракаюцца, каб паразмаўляць пра літаратуру.
У «Мэдыятэцы» — 3800 беларускіх песень і 1100 фільмаў на беларускай мове.
Беларуска-амэрыканская паэтка Вальжына Морт апынуляся сярод дзевяці пісьменьнікаў, якія ўвайшлі ў журы Нойштадзкай міжнароднай літаратурнай прэміі 2016.
Віктар Марціновіч нарадзіўся ў 1977. Ляўрэат літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і прэміі Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (2014). Жыве ў Менску.
Паводле словаў Ларысы Геніюш, Максім Танк — «Казачны прынц» беларускай літаратуры. Ён не любіў ўмоўнасьцяў і пафасу. У адрозьненьне ад бальшыні калегаў, не заводзіў раманаў, бо шчыра кахаў.
У вайсковым парадзе 9 траўня ў Менску прыняў удзел адмыслова запрошаны аркестар Вайскова-паветраных сілаў ЗША.
Год таму, 17 траўня 2014 году, раптоўна памёр Зьміцер Сідаровіч. У суботу ў Сьвята-Петрапаўлаўскай царкве адбылася памінальная служба.
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на Tuzin.fm студыйны запіс песьні «Жыве Беларусь» на словы Ўладзімера Някляева і запрашае ўсіх узяць удзел у стварэньні «народнага» кліпа на яе.
Эпісталярны раман XVIII стагодзьдзя «Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі» прэзэнтавалі ў магілёўскай ратушы 15 траўня, у Міжнародны дзень музэяў.
Раней фільм дэманстраваўся на міжнародных кінафэстывалях, у кінатэатрах Польшчы і на тэлеканалах шэрагу краінаў. Беларусы пабачаць яго на тэлеэкране ўпершыню.
Падзеі фільму пачынаюцца ў Менску 30-гадовай даўніны — на экране можна ўбачыць Нацыянальны мастацкі музэй і сталічныя вуліцы.
У двары былога будынка КДБ у Рызе адкрылася незвычайная выстава. Адзін зь яе экспанатаў — укрыжаваная статуя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
25 траўня будуць апублікаваныя вынікі літаратурнай прэміі «Кніга году».
Учора з сваім доме ў Лас Вэгас, на 90-м годзе жыцьця, памёр Бі Бі Кінг, вядомы амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак і аўтар песень.
Загрузіць яшчэ