Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 траўня: пачатак конкурсу «Эўрабачаньне-2015»


ФОТА ДНЯ: Беларускія краявіды. Сяржук Тутэйшы.
ФОТА ДНЯ: Беларускія краявіды. Сяржук Тутэйшы.

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Вена, пачатак конкурсу «Эўрабачаньне-2015», прадстаўнікі Беларусі — дуэт Uzari & Maimuna з кампазіцыяй Time выступяць сёньня пад нумарам 11 у першым паўфінале конкурсу.

​У Менску пройдуць кансультацыі паміж МЗС Беларусі і Швэцыі.
Беларускі бок на кансультацыях прадставіць намесьніца міністра замежных справаў Алена Купчына, швэдзкую дэлегацыю ўзначальвае генэральны дырэктар МЗС Швэцыі па палітычных пытаньнях Турб’ёрн Сульстром.

У Менску ў галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57) пройдзе імпрэза «Вясна Паэзіі-2015 у Беларусі» з удзелам зорак літоўскага і беларускага сучаснага мастацтва і літаратуры. Удзел у свяце возьмуць літоўскія паэты Ўладас Бразюнас і Айдас Марчэнас, пісьменьнік Геркус Кунчус, актор Юозас Будрайціс. Сярод беларускіх удзельнікаў мерапрыемстваў Уладзімер Арлоў, Марыйка Мартысевіч, Алесь Разанаў, Андрэй Хадановіч.

У гісторыі:

1929 — У Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы.

1944 — у Менску створаны Літаратурны музэй імя Янкі Купалы.

1991 — адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Харватыі.

1999 — у Менску быў абвешчаны прысуд у справе апазыцыйнага палітыка, былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Чыгір быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Нягледзячы на пратэсты АБСЭ і многіх замежных урадаў, Чыгір заставаўся ў зьняволеньні да 30 лістапада 1999 году.

У гэты дзень нарадзіліся:

1762 — Ёган Готліб Фіхтэ, нямецкі філёзаф

1881 — Мустафа Кэмаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі

1890 — Хо Шы Мін, рэвалюцыянэр, лідэр камуністычнага Віетнаму

У гэты дзень памерлі:

1125 — Уладзімер Манамах, вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік

1895 — Хасэ Марці, кубінскі рэвалюцыянэр і пісьменьнік.

1935 — Лоўрэнс Аравійскі, брытанскі выведнік.

Цытата:

Каб пабудаваць новую дзяржаву, аб дзеяньнях ранейшай трэба забыць

Мустафа Кемаль Ататурк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG