Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 траўня: Фінал «Эўрабачаньня», зьезд партыі «Справядлівы сьвет»


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Вена, фінал конкурсу «Эўрабачаньне-2015»

Менск, 23 — 24 траўня, XVIII справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», падчас якога дэлегаты абяруць новае кіраўніцтва партыі. У ходзе зьезду плянуецца абмеркаваць пытаньне аб фармаце ўдзелу партыі ў сёлетніх выбарах прэзыдэнта Беларусі. На зьезьдзе будуць прысутнічаць замежныя госьці, у тым ліку і намесьніца старшыні Партыі эўрапейскіх левых Маргарыта Мілева.

Прамая лінія зь міністрам юстыцыі Алегам Сьліжэўскім. З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (17) 306-37-28.

Вёска Вязынка (Маладэчанскі раён, Менская вобласьць), традыцыйная культурна-асьветніцкая акцыя «Вязынка — 2015», якую ладзіць Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на тэрыторыі філіялу Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы. Пачатак у 12 гадзінаў.

Гародня, вул. Будзённага, 48а-100, выпускная вечарына курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» з удзелам Лявона Вольскага. Пачатак а 18 гадзіне.

У гісторыі:

1618 — пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно праскай гарадзкой залі, што стала пачаткам Трыццацігадовай вайны ў Эўропе.

1761 — Шчучын атрымаў герб.

1910 — Янка Купала скончыў працу над паэмай «Курган».

1923 — у Менску адкрылася першая ашчадная каса.

1940 — Уінстан Чэрчыль абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.

1949 — уступіла ў сілу Канстытуцыя ФРН, такім чынам, была абвешчаная Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына.

1953 — на працягу 48 гадзін у Літве арыштаваныя і дэпартаваныя амаль 37 тысяч сялян, якія адмаўляліся ўступіць у калгасы

1990 — на вайсковай базе «Лясная» (Баранавіцкі раён) ліквідаваная апошняя ракета тыпу Р-12 (СС-4).

1997 — Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі Статут Саюзу Беларусі і Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1707 — Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца. стваральнік сыстэмы клясыфікацыі расьліннага і жывёльнага сьвету

1959 — Аляксандар Смалянчук, беларускі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1173 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.

1753 — Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца, асьветніца і драматург Рэчы Паспалітай.

1946 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сакратар вайсковых справаў (міністар абароны) БНР.

1980 — Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка і рэжысэрка.

1996 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветранай базы ў горадзе Баранавічы. Загінуў пад час выкананьня вучэбнага палёту. Адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. Першы, хто ўганараваны званьнем Герой Беларусі.

Цытата:

Сілен, княжа, караць, галаву сілен зьняць, — Не скуеш толькі дум ланцугамі.

Янка Купала, «Курган»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG