У Беларусі адноўлена больш за тысячу сьвятыняў, зазначае археоляг, гісторык беларускай архітэктуры Алег Трусаў.
У Магілёве прадстаўнікі грамадзкасьці абвясьцілі, што 2015 год пройдзе пад знакам памяці пра вэтэрана Другой усясьветнай вайны, тэатральнага рэжысэра, кіраўніка магілёўскай суполкі «Мартыралёг Беларусі» Валянціна Ермаловіча.
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У інтэрвію Радыё Свабода басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч — пра новыя ўсходнія межы, пачуцьцё віны і эўрапейскую глухату.
Каб найхутчэй пацешыць дзетак казкамі з калекцыі лідэра гурту «Палац», кампанія KinderFox просіць дапамогі на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей».
У почаце беларускіх сьвятых можа зьявіцца яшчэ адна постаць — Францішак Скарына. Чым гэта абумоўлена? Госьцем перадачы — сакратар ініцыятыўнай групы па кананізацыі беларускага першадрукара прафэсар Адам Мальдзіс.
30 і 31 траўня ў Палацы мастацтва пройдзе Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015».
Учора Кіеў адсьвяткаваў Дзень вышыванкі — маладое сьвята, якое пачалі адзначаць у Чарнаўцах у 2007 годзе.
Райцэнтар рыхтуецца да абласных «Дажынак», а помнік Леніну «ня ўпісваўся» ў плян рэканструкцыі цэнтральнай плошчы.
У кнізе ўсё мусіць быць прыгожа: і твар, і адзеньне, і душа, і думкі.
Перад традыцыйнымі школьнымі ўрачыстасьцямі Арт Сядзіба выпусьціла стужку «для сапраўднага беларускага выпускніка». І прапануе цэлую канцэпцыю правядзеньня школьных апошніх званкоў і выпускных вечарынаў.
Сёньня стартуе новы культурны праект «Цытуй сваё», мэта якога — актуалізаваць найлепшыя ўзоры беларускай думкі. Ініцыятары праекту — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Амэрыканскі ПЭН-цэнтар выступіў з папярэджаньнем заходнім аўтарам у сувязі з тым, што іх тэксты бязь іх ведама могуць падпадаць пад цэнзуру пры публікацыі ў Кітаі.
Чаму беларусам ніяк не паддаецца вяршыня сьпеўнага конкурсу «Эўрабачаньня»? Ці вінаватыя ў тым мясцовыя стратэгі, якія не пасьпяваюць за музычнай модай?
А пра сучасны герб мастак кажа: «Гэта савецкае абы-што, якое было некалі ўва ўсіх савецкіх рэспубліках, а ў нас і па сёньняшні дзень яно засталося».
Ва ўкраінскім павільёне на Канскім кінафэстывалі прэзэнтавалі ўкраінскія фільмы. Прэзэнтацыя сабрала аншляг.
У навінах тэлеканалу «Беларусь 1» выступ Uzari & Maimuna назвалі «больш чым дастойным».
Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў.
І ўсё звальваюцца і звальваюцца на склады новыя Шамякіны, Марчукі, Карлюкевічы, Пазьняковы і Пашковы.
Прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna не прайшлі ў фінал эўрапейскага сьпеўнага конкурсу.
Пераможца леташняга «Эўрабачаньня», аўстрыйская сьпявачка Канчыта распавяла пра гэты конкурс, пра сваё стаўленьне да расейскай ЛГБТ-супольнасьці і пра ўласныя правілы жыцьця.
Сёньня ў сталіцы Аўстрыі распачынаецца юбілейны, 60-ты па ліку сьпеўны конкурс «Эўрабачаньне-2015». Пад нумарам 11 выступіць беларускі дуэт.
Пісьменьнікі, канечне, самотныя паляўнічыя. Але калі існуе ў горадзе філія пісьменьніцкай арганізацыі, то лягічна меркаваць, што яе ўдзельнікі часам сустракаюцца, каб паразмаўляць пра літаратуру.
У «Мэдыятэцы» — 3800 беларускіх песень і 1100 фільмаў на беларускай мове.
Беларуска-амэрыканская паэтка Вальжына Морт апынуляся сярод дзевяці пісьменьнікаў, якія ўвайшлі ў журы Нойштадзкай міжнароднай літаратурнай прэміі 2016.
Віктар Марціновіч нарадзіўся ў 1977. Ляўрэат літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і прэміі Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (2014). Жыве ў Менску.
Паводле словаў Ларысы Геніюш, Максім Танк — «Казачны прынц» беларускай літаратуры. Ён не любіў ўмоўнасьцяў і пафасу. У адрозьненьне ад бальшыні калегаў, не заводзіў раманаў, бо шчыра кахаў.
У вайсковым парадзе 9 траўня ў Менску прыняў удзел адмыслова запрошаны аркестар Вайскова-паветраных сілаў ЗША.
Год таму, 17 траўня 2014 году, раптоўна памёр Зьміцер Сідаровіч. У суботу ў Сьвята-Петрапаўлаўскай царкве адбылася памінальная служба.
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на Tuzin.fm студыйны запіс песьні «Жыве Беларусь» на словы Ўладзімера Някляева і запрашае ўсіх узяць удзел у стварэньні «народнага» кліпа на яе.
Эпісталярны раман XVIII стагодзьдзя «Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі» прэзэнтавалі ў магілёўскай ратушы 15 траўня, у Міжнародны дзень музэяў.
Раней фільм дэманстраваўся на міжнародных кінафэстывалях, у кінатэатрах Польшчы і на тэлеканалах шэрагу краінаў. Беларусы пабачаць яго на тэлеэкране ўпершыню.
Падзеі фільму пачынаюцца ў Менску 30-гадовай даўніны — на экране можна ўбачыць Нацыянальны мастацкі музэй і сталічныя вуліцы.
У двары былога будынка КДБ у Рызе адкрылася незвычайная выстава. Адзін зь яе экспанатаў — укрыжаваная статуя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
25 траўня будуць апублікаваныя вынікі літаратурнай прэміі «Кніга году».
Учора з сваім доме ў Лас Вэгас, на 90-м годзе жыцьця, памёр Бі Бі Кінг, вядомы амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак і аўтар песень.
Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч другі раз стала ляўрэатам міжнароднай прэміі імя Рышарда Капусьцінскага за дакумэнтальную прозу.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Менску падвялі вынікі нацыянальнага конкурсу «Хвароба, якая зьмяніла жыцьцё».
Госьцяй Свабоды — мастачка Кацярына Сумарава. Яе буйная пэрсанальная выстава «Памежны стан» адчыняецца 21 траўня ў Менску.
У францускіх Канах пачаўся штогадовы кінафэстываль, адкуль перадае карэспандэнтка Радыё Свабода Яўгенія Рудэнка.
На сайце курсаў беларускай мовы «Мова нанова» запрацавала біржа працы. Гэта адмысловая дошка бясплатных абвестак, дзе беларускамоўныя могуць знайсьці ці прапанаваць паслугі.
Апошні з жывых народных паэтаў — пра нацыянальную ідэю, сучаснае грамадзтва, беларускую мову і літаратуру.
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова, які ў свой час скончыў Аляксандар Лукашэнка, скардзяцца, што праз 20 гадоў пасьля рэфэрэндуму, тут ня вучаць, як выкладаць прадметы на беларускай мове.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка ў гадавіну рэфэрэндуму ў стылі рэгі спрачаюцца пра дзяржаўную сымболіку.
Загрузіць яшчэ