14 лютага больш за тры гадзіны беларускія і замежныя паэты змагаліся за званне найлепшага слэмера. У трэці раз у рамках міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» адбыўся слэм Святога Валянціна. У ім узялі ўдзел 20 паэтаў з Беларусі, Расеі, Украіны, Літвы, Польшчы. У фінайл выйшлі тры паэты. Найлепшым з якіх быў прызнаны Аркадзь Штыпель з Расеі.