«Ой-ёй-ёй» – з сумам сказаў я, і ўголас прамовіў сёньняшні загаловак ці ня кожнай заходняй газэты – «Памерла Шырлі Тэмпл».
Ці шмат беларускіх фанатаў маглі зблізку стаць сьведкамі залатой перамогі Дар’і Домрачавай?
Удзельнікі кіеўскага Эўрамайдану ўпрыгожваюць каскі. Тэмы малюнкаў — ад абразоў і лёзунгаў да жанравых сцэнаў, пэйзажаў і арнамэнтальных кампазыцыяў у стылі так званага петрыкоўскага росьпісу.
Дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача ў Менску Мікалай Казюлін 11 лютага звольніўся са сваёй пасады.
Самыя шчодрыя грашовыя бонусы за мэдалі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы паабяцаў сваім спартоўцам Нацыянальны алімпійскі камітэт Казахстану...
Двух драўляных апосталаў з фасаду Катэдральнага, былога езуіцкага, касьцёла сёньня зьнялі на рэстаўрацыю.
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кім была для вяскоўцаў Случчыны мастачка Алена Кіш, якая малявала дываны? Якая памяць засталася пра адну з самых трагічных фігур народнага мастацтва?
Я пішу гэты блог пад прымусам. Пісталет не прыстаўлены мне да скроні. Але ён цаляе мне ў лоб з манітора кампутара.
Сёньня госьцем праграмы будзе паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч – адзін з укладальнікаў збору вершаў нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай у беларускім перакладзе.
Выйшаў пераклад на беларускую мову поўнага збору вершаў нобэлеўскай ляўрэаткі 1996 году Віславы Шымборскай.
9 лютага памерла Вера Адамовіч, удава пісьменьніка Алеся Адамовіча. Веры Сямёнаўне ішоў 85-ты год жыцьця, яна перажыла свайго мужа на 20 гадоў. Вера Адамовіч паводле адукацыі была філёлягам. У яе засталася дачка Натальля.
Паказ адбыўся ў суботу, 8 лютага, ва «Ўкраінскім доме», захопленым пратэстоўцамі. Літаральна за дзьве сотні мэтраў — барыкады, дзе адбываліся сутычкі на вул.Грушэўскага
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
8 лютага на Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».
«Даём рады» — музычная прэмія «Эўрарадыё», пераможцаў у якой па выніках году вызначаюць шляхам галасаваньня ўсіх супрацоўнікаў рэдакцыі, уключна прыбіральшчыц.
Залаты запас Радыё Свабода папаўняецца архіўным «Гукапісам Свабоды» — гэтая штодзённая музычная праграма музыкі і шоўмэна Аляксандра Памідорава гучала на хвалях Свабоды ў 2007–2008 гадах.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ці сапраўды манумэнт «Мужнасьць» у комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» заслугоўвае таго, каб трапіць у рэйтынг самых брыдкіх помнікаў? Бліц-аналіз мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага.
Ці ўдзельнічалі беларускія праграмісты ў распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня для амэрыканскай сыстэмы аховы здароўя?
Сёлета, як і ў папярэднія гады, незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў да ўдзелу ў Менскім міжнародным кніжным кірмашы не запрошаны. Але прысутнасьць ягоная заўважная.
Журы абвясьціла поўны сьпіс намінантаў на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
Паказ адбудзецца ў суботу, 8 лютага, у 21:00 на першым паверсе «Украінскага дому», захопленага пратэстоўцамі. Літаральна за дзьве сотні мэтраў — барыкады, дзе адбываліся сутычкі на вул.Грушэўскага
Беларускія бібліятэкі папоўніліся нямецкімі кнігамі, якія выстаўленыя на стэндзе Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу. У гэтым годзе нямецкія кнігі атрымалі сярэдняя школа № 20 у Воршы, гімназія № 20 у Менску і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.
Патрыярх беларускага жывапісу, народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў адзначыў 91-шы дзень нараджэньня, падсумаваўшы тым самым юбілейны маратон, які цягам апошніх 365 дзён суправаджаўся выставамі і імпрэзамі ў гонар майстра.
Грамадзкая ініцыятыва Talaka.by апублікавала ў інтэрнэце відэазапіс канцэрту «Talaka.Party. Музычны цэх» і прапануе ахвотным падтрымаць ініцыятыву, набыўшы паштоўкі з аўтографамі беларускіх музыкаў.
6 лютага Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч наведаў ХХІ Менскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш і прадставіў публіцы стэнд амбасады ЗША «Даведайся пра Амэрыку па коміксах».
Кіраўнік Камітэту мовы і тэрміналёгіі Таджыкістану Гаўхар Шарофзада заклікала таджыкаў адмовіцца ад русіфікаванага напісаньня сваіх прозьвішчаў.
Сочынская «прыбіральня для дваіх» стала першым інтэрнэт-мэмам, зьвязаным з Алімпійскімі гульнямі.
Няма яму альтэрнатывы. Каму беларускія таблеткі? Каб такое ўбачыў Машэраў. Пра гэта, а яшчэ пра залатое цяля – у сьвежых Званочках.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў прыём твораў на конкурс маладых пісьменьнікаў «Эксьлібрыс» імя Аляксандра Ўласава.
Наколькі верагодна, што беларускія праграмісты стваралі сайт амэрыканскай дзяржаўнай праграмы ў галіне аховы здароўя?
5 лютага адкрылася ХХІ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У ёй бяруць удзел каля 600 прадстаўнікоў з 26 краінаў сьвету. Зь іх толькі 3 стэнды беларускіх незалежных выдаўцоў.
Менскі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву ўсталяваць у горадзе помнік кампазытару Станіславу Манюшку.
Сябра Беларускага таварыства аховы помнікаў судзіцца зь Мінкультам.
Працы на многіх алімпійскіх аб'ектах у Сочы, дзе 7 лютага пачнуцца Зімовыя Алімпійскія гульні, незавершаныя.
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на ўрачыстасьці да ўгодкаў нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі на яго радзіме ў Косаве на Берасьцейшчыне.
4 лютага споўнілася 80 гадоў выбітнаму беларускаму навукоўцу, пісьменьніку і літаратуразнаўцу Арсеню Лісу. Арсень Сяргеевіч у свой юбілей даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода.
«Ще не вмерла Україна...», – амаль штодня круціцца ў мяне ў галаве матыў. Фрагмэнт украінскага гімну я чую ці ня кожны дзень як фон жывой тансьляцыі з Кіеву.
Візы ў шэнгенскую зону могуць патаньнець. Што падштурхнула Эўразьвяз заняцца спрашчэньнем візавага рэжыму зь Беларусьсю?
Сёлета на выкананьне праграмы «Замкі Беларусі» зь бюджэту дзяржавы выдзеляць амаль у дваццаць (!!!) разоў меней, чым на «что-то не так»
Загрузіць яшчэ