Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дубіна: Калі пайшоў у садочак, перайшоў на расейскую


Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Пачаў з маленства, але калі пайшоў у садочак, перайшоў на расейскую, бо было «не комільфо» размаўляць на беларускай-вясковай. Вярнуўся да беларускай толькі на 1 курсе ўнівэрсытэту.

2. Пры размовах зь людзьмі, якія валодаюць беларускай. А таксама пры перапісцы ў сацыяльных сетках з усімі прадстаўнікамі Беларусі.

3. Ды ніяк асабліва. Ну, можа, найсьці агульную мову з каханай)

4. Ніякіх.

5. Кантактаваць са школамі, праводзіць нейкія акцыі, каб з маленства прывіваць у дзяцей павагу ад беларускай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG