Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на ўрачыстасьці да ўгодкаў нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі на яго радзіме ў Косаве на Берасьцейшчыне.
4 лютага споўнілася 80 гадоў выбітнаму беларускаму навукоўцу, пісьменьніку і літаратуразнаўцу Арсеню Лісу. Арсень Сяргеевіч у свой юбілей даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода.
«Ще не вмерла Україна...», – амаль штодня круціцца ў мяне ў галаве матыў. Фрагмэнт украінскага гімну я чую ці ня кожны дзень як фон жывой тансьляцыі з Кіеву.
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Візы ў шэнгенскую зону могуць патаньнець. Што падштурхнула Эўразьвяз заняцца спрашчэньнем візавага рэжыму зь Беларусьсю?
Сёлета на выкананьне праграмы «Замкі Беларусі» зь бюджэту дзяржавы выдзеляць амаль у дваццаць (!!!) разоў меней, чым на «что-то не так»
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сёньня спаўняецца 176 гадоў з дня нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага
Сёньня адзначаюць дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Год таму Радыё Свабода правяла конкурс патрыятычных малюнкаў на тэму «Каго любіш? Люблю Беларусь»
Паслухаць песьню «Майдан» Пятра Клюева можна на youtube-канале Радыё Свабода
Малюнкі на конкурс Радыё Свабода «Мова-пантова»
У Менску пад покрывам ночы працягваюцца здымкі мастацкай стужкі «Авэль», замоўленай Міністэрствам культуры ў якасьці асымэтрычнага адказу фільмам незалежных вытворцаў пра падзеі Плошчы-2010.
У галерэі «ЦЭХ» адбываецца канцэрт, арганізанаы сайтам Talaka.by. Цягам 12 гадзінаў 16 беларускіх гуртоў сыграюць музычныя сэты. Глядзіце на сайце «Радыё Свабода».
Радыё «Свабода» пачынае публікаваць лепшыя праграмы са сваіх архіваў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
Вірус #чтотонетак за адзін дзень здымкаў фільму «Авэль» захапіў байнэт. Справа ў тым, што падчас першага дня здымкаў фільму статыстам, якія гралі дэманстрантаў, забаранілі гукаць «Жыве Беларусь», а толькі «Что-то не так!»
Сёньня ў праграме: 72 дзень Майдана. Жывое ўключэньне з Кіева.
Цяперашняя афіцыйная назва навучальнай установы — гімназія-каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка. Неафіцыйная назва — «Парнат». 31 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адчынілася выстава выпускнікоў «Парнату» 30-гадовай даўніны.
Вядомаму беларускаму навукоўцу, гісторыку Анатолю Грыцкевічу 31 студзеня споўнілася 85 гадоў. Анатоль Грыцкевіч — аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзясяткаў кніг, прысьвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі пэрыяду барацьбы за незалежнасьць.
Я гарадзенец і не ўяўляю сябе бяз польскай культуры, літаратуры, мовы. І мне вядома, што з палякамі, з нашымі ці з Польшчы, зь якімі сябрую, у нас можа быць розны погляд на адны падзеі гісторыі.
Мы не чакаем прафэсійных малюнкаў. Пакажыце вынаходлівасьць, крэатыў, сваімі малюнкамі дайце адказ на пытаньне: «Чаму варта размаўляць па-беларуску?»
Сьвяткаваньне ўгодкаў гістарычнай бітвы, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, варта зрабіць падзеяй нацыянальнага маштабу.
На Плошчы Незалежнасьці ў Менску адбываюцца здымкі мастацкага фільма «Авель» — са сцэнамі пра Плошчу.
У звароце да нацыі больш за 40 прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці выказаліся супраць прызначэньня расейскага мітрапаліта Паўла кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.
Сёньня ў праграме: 71 дзень Майдану. Жывое ўключэньне з Кіева.
Гагавузія (аўтаномія ў складзе Малдовы) правядзе 2 лютага рэфэрэндум. Рашэньне пра гэта прыняў Народны сход аўтаноміі.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Амэрыканец Дэвід Полік, якога ў канцы мінулага году прызначылі першым прарэктарам ЭГУ ў Вільні, у інтэрвію Радыё Свабода выказаў свой погляд на цяперашні канфлікт ва ўнівэрсытэце.
Насамрэч вёска, дзе вырастаў і дзе быў пахаваны Міхаіл Жызьнеўскі, называлася Абрэзы.
Андрэй Паддубскі, 38-гадовы мянчук і ўладальнік пасьпяховай транспартна-лягістычнай кампаніі «Фабеас», кажа, што беларуская мова — сакрэтная зброя нацыянальнага бізнэсу, а для культурніцкіх праектаў не шкада ніякіх грошай.
Пахаваньне ў цемры. Голы на марозе. Сапраўдныя мужыкі на Русі. Пра гэта, а яшчэ пра здачу Расеі – у новых Званочках.
У дыскусіі бяруць удзел мовазнаўцы, палітыкі, грамадзкія дзеячы Пётра Садоўскі і Вінцук Вячорка. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
28 студзеня ў Магілёве суполка «Грамадзкі магістрат» назвала пераможцаў дзьвюх сваіх намінацыяў: «Чалавек году» і «Падзея году».
Марозная ноч, вогнішча і могілкі, асьветленыя фарамі машын. Вось-вось на радзіму прывязуць цела загінулага на Майдане Міхала Жызьнеўскага.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету журналіст Сяргей Навумчык прыгадвае Генадзя Грушавога
Беларуская прапаганда зьбіраецца нагадаць пра падзеі Плошчы-2010 у «нацыянальным кінафільме» пад назвай «Авэль». Ад сёньня стартуе «зімовы этап» праекту, на які зь дзяржаўнай казны выдаткавана больш за 2 мільёны даляраў.
Рамантызм першых вольных гадоў незалежнай Беларусі яшчэ віраваў, але ўжо на кухнях ды невялікіх паўпадпольных імпрэзах. Мы разумелі, што «нашы прыйдуць» яшчэ ня хутка.
У выдавецтве "Галіяфы" пабачыла сьвет анталёгія латвійскай паэзіі. Гэта першае такое выданьне ў літаратурных кантактах дзьвюх суседніх краінаў.
Алесь Наварыч, аўтар легендарнага «Літоўскага ваўка», які ў 2003 годзе стаў ляўрэатам спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта, пры канцы мінулага году выйшаў з афіцыйнага саюзу пісьменьнікаў (СПБ). І стаў сябрам незалежнага саюзу.
Назва «Музэй Максіма Багдановіча» застаецца, запэўніў карэспандэнта Свабоды дырэктар Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-архэалягічнага музэю Юры Кітурка, «але структурна гэта будзе літаратурны аддзел нашага музэю».
Загрузіць яшчэ