Упершыню ў Беларусі больш за адно золата на зімовай Алімпіядзе.
Матэрыялы мінулага тыдня на сайце Радыё Свабода, якія варта пачытаць на выходныя.
У паўночным Лёндане, побач зь вядомым Marian House — Домам Марыянаў, будынкам Беларускай каталіцкай місіі, месьціцца Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны.
Са свайго гледзішча жанатага мужчыны пасьля 50-кі я не пабаюся сказаць, што Элеанор Пур’я сваім фільмам мяне не напалохала.
Хацелася начальству ў свой камуністычны рай, але Павал, зь мячом, нагадваў моўчкі: хто размахвае ім, ад яго й загіне?
Радыё Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю з адкрыцьця трэцяга міжнароднага паэтычнага фэстывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
14 лютага пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка. Ён пакінуў гэты сьвет на 86-м годзе жыцьця.
25 гадоў таму з Аўганістану былі выведзеныя савецкія войскі. Як пачуваўся на той вайне студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту? Кім ёсьць тыя 772 загінулыя ў Аўганістане нашы суайчыньнікі — героямі ці ахвярамі? Ці паскорыла аўганская вайна крах Савецкага Саюзу? Госьцем перадачы — удзельнік савецка-аўганскай вайны мастак Алесь Пушкін.
17 лютага ў менскім ЦЭХу (Пр. Незалежнасці, 58, к.6) адбудуцца чарговыя заняткі курсаў «Мова ці кава», прысвечаныя Дню сьвятога Валянціна. Уваход вольны
Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Ён адыйшоў сёньня ноччу на 86-м годзе жыцьця пасьля цяжкай працяглай хваробы. Разьвітаньне і пахаваньне — заўтра. Месца і час удакладняюцца.
Сьледам за папулярнымі моўнымі шоў у Менску стартуе і першае беларускамоўнае публічнае гумарыстычнае шоў у фармаце stand-up.
Галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды пасьля прэзэнтацыі, прысьвечанай 130-годзьдзю Антона Луцкевіча.
Падарунак на Дзень закаханых ад Радыё Свабода — Рыгор Барадулін чытае сваё эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У кіргіскім горадзе Ош чыноўнікі забаранілі сьвяткаваць у школах Дзень сьвятога Валянціна, які адзначаецца 14 лютага ў многіх краінах сьвету, паведамляе DELFI са спасылкай на 24.kg.
Адказваючы на гэтае і іншыя падобныя пытаньні, школьнікі будуць вучыць гісторыю роднай краіны.
Культурніцкую пляцоўку «Арт Сядзіба» высяляюць з памяшканьня на Інструмэнтальным завулку, 6. З наступнага тыдня пачынаецца кампанія абароны.
Сёньня яшчэ адзін – менш вядомы – Дзень радыё.
Уршуля (Уля) Шубзда – студэнтка пятага курсу беларускай філялёгіі Ўнівэрсытэту ў Беластоку.
Журы абвясьціла поўны сьпіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца. Сярод прэтэндэнтаў: кніга Сяргея Дубаўца «Errata», Аляксандра Лукашука — «Зкімбы-зымбы», Сяргея Навумчыка — «Дзевяноста першы». Ляўрэата абвесьцяць у чэрвені.
На сцэне выступяць ROKASH, UNIA, PAWA ,OMUT, ЛЮТАВЕР’Е, ROSY
Выстава графікі знакамітага майстра адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музэі.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
12 лютага ў Доме дружбы з замежнымі краінамі пры поўным аншлягу адбылася вечарына, прысьвечаная 75 угодкам з дня нараджэньня знакамітага польскага музыкі і кампазытара, ураджэнца Беларусі Чэслава Немна.
Дасьледчыца Лена Глагоўская адпрацавала ва ўнівэрсытэце 15 гадоў, паведамляе Радыё Рацыя.
Зашмат плацяць за золата. Берасьцейская сьцяна. Лукашэнкаўскія вушы і мясьніковічаўскі нос. Пра гэта, а яшчэ пра бамжоў і журналюгаў – у новых Званочках.
Сёньня ў праграме:
Кампанія, якая мела арганізоўваць пракат у Беларусі фільма дацкага рэжысэра Ларса фон Трыера «Німфаманка», палічыла яго парнаграфічным, а самога фон Трыера абвінаваціла ў «фашысцкім настроі».
5 лютага ў бэрлінскім клюбе «Buchhändlerkeller» адбылася вечарына памяці перакладчыка, публіцыста і папулярызатара беларускай літаратуры ў Нямеччыне Норбэрта Рандава, які памёр 1 кастрычніка летась. «Лёс і ўпартасьць» — так назваў свой тэкст пра Рандава і Беларусь нямецкі журналіст Інго Пэц.
Таварыства беларускай мовы зьвярнулася да ўладаў з ініцыятывай пашырыць сьвяткаваньне 90-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Ой-ёй-ёй» – з сумам сказаў я, і ўголас прамовіў сёньняшні загаловак ці ня кожнай заходняй газэты – «Памерла Шырлі Тэмпл».
Ці шмат беларускіх фанатаў маглі зблізку стаць сьведкамі залатой перамогі Дар’і Домрачавай?
Удзельнікі кіеўскага Эўрамайдану ўпрыгожваюць каскі. Тэмы малюнкаў — ад абразоў і лёзунгаў да жанравых сцэнаў, пэйзажаў і арнамэнтальных кампазыцыяў у стылі так званага петрыкоўскага росьпісу.
Дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача ў Менску Мікалай Казюлін 11 лютага звольніўся са сваёй пасады.
Самыя шчодрыя грашовыя бонусы за мэдалі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы паабяцаў сваім спартоўцам Нацыянальны алімпійскі камітэт Казахстану...
Двух драўляных апосталаў з фасаду Катэдральнага, былога езуіцкага, касьцёла сёньня зьнялі на рэстаўрацыю.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кім была для вяскоўцаў Случчыны мастачка Алена Кіш, якая малявала дываны? Якая памяць засталася пра адну з самых трагічных фігур народнага мастацтва?
Я пішу гэты блог пад прымусам. Пісталет не прыстаўлены мне да скроні. Але ён цаляе мне ў лоб з манітора кампутара.
Сёньня госьцем праграмы будзе паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч – адзін з укладальнікаў збору вершаў нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай у беларускім перакладзе.
Выйшаў пераклад на беларускую мову поўнага збору вершаў нобэлеўскай ляўрэаткі 1996 году Віславы Шымборскай.
9 лютага памерла Вера Адамовіч, удава пісьменьніка Алеся Адамовіча. Веры Сямёнаўне ішоў 85-ты год жыцьця, яна перажыла свайго мужа на 20 гадоў. Вера Адамовіч паводле адукацыі была філёлягам. У яе засталася дачка Натальля.
Паказ адбыўся ў суботу, 8 лютага, ва «Ўкраінскім доме», захопленым пратэстоўцамі. Літаральна за дзьве сотні мэтраў — барыкады, дзе адбываліся сутычкі на вул.Грушэўскага
Загрузіць яшчэ