Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі гурт «Амарока» прэзэнтуе новы гіт на Майдане + аўдыё песьні


Гурт зьбіраецца прэзэнтаваць сваю новую песьню «На барыкады». Канцэрт адбудзецца на Майдане незалежнасьці ў Кіеве

Лідэр гурту Зьміцер Афанасенска распавёў Свабодзе, што хоча сваім выступам натхніць людзей на далейшую барацьбу:

Гурт "Амарока"
Гурт "Амарока"
«Ад самага пачатку я сачу за падзеямі на Ўкраіне, ў самыя гарачыя моманты гляджу анляйн-праграмы на Hromadske.tv. Веру, што можам натхніць на далейшую барацьбу нашай музыкай людзей на Майдане! Гэта вельмі мужныя людзі і я бачу ў нашым выступе пэўную місію.

Мы зьбіраемся выканаць вялікую праграму з самымі баявымі нашымі гітамі».

Раней на Майдане выступалі гурты Ляпіс Трубяцкі і Крамбамбуля. Тыдзень таму прэзэнтавалі фільм «Жыве Беларусь!».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG