Інтэрнэт-радыё Svaboda Jazz. Слухайце ад 12:00 да 14:00 жывы эфір Свабоды! Вядучы – Дзьмітры Падбярэзскі. Данчык распавядае пра м'юзыкал «Вэстсайдзкая гісторыя».
13 верасьня ў менскай кнігарні «Кніжны салён» прайшла аўтограф-сэсія Уладзімера Арлова і мастака Зьмітра Герасімовіча.
13 верасьня ў Менску адбылася цырымонія ўганараваньня Лявона Вольскага прэміяй імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».
Інтэрнэт-радыё Svaboda Jazz. Слухайце ад 12:00 да 14:00 жывы эфір Свабоды! Вядучы — Дзьмітры Падбярэзскі. Госьць праграмы — адзін з кіраўнікоў БАЖу і бард Андрэй Бастунец.
13 верасьня на тэлеканале «Белсат» пачынаецца прэм’ерны паказ фільмаў-партрэтаў пад агульнай назвай «Пераемнікі».
Расейскі рэжысёр Улад Фурман зьбіраецца экранізаваць аповесьць Васіля Быкава «Аўганец».
Інтэрнэт-радыё Svaboda Jazz. Слухайце ад 12:00 да 14:00 жывы эфір Свабоды! Вядучы – Дзьмітры Падбярэзскі. Разынка праграмы – прэм'ера нефарматнай песьні «Беларускіх Песьняроў».
11 верасьня Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падала адпаведную заяву ў Міністэрства культуры.
Кволая беларуская палітыка нараджае меней скандалаў, чым іх віруе ў галіне мастацтва. Не стамляюся паўтараць: увесь «дзьвіж», уся «весялуха» зараз там — у галерэях, сярод куратараў, мастакоў ды фатографаў. Ды й свабоды там болей.
Сустрэча з аўтарамі кнігі «Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» пачнецца а 18-й гадзіне 13 верасьня ў менскай кнігарні «Кніжны салён».
Музэй плянуецца адкрыць у чэрвені 2014 году — да 90-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава.
Пяць анімацыйных стужак на беларускай мове ўвайшлі ў конкурсную праграму міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2012». Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце фэстывалю. Усе стужкі вырабленыя на кінастудыі «Беларусьфільм».
Інтэрнэт-радыё Svaboda Jazz. Слухайце ад 12:00 да 14:00 жывы эфір Свабоды! Вядучы — Дзьмітры Падбярэзскі.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Оланд узнагародзіў ордэнам Ганаровага легіёну Пола Макартні, аднаго з заснавальнікаў Beatles.
Музыка Сяргей Скрыпнічэнка і гурт «Жыгімонт Ваза» — у праграме «Белы сьпіс»
Рэжысэр Андрэй Куціла — госьць на «Свабодзе»
Ролік, у якім панк-гурт падзякаваў за падтрымку заходнім музыкам, быў запісаны для тэлеканалу MTV.
Сёлета — 21 год з тае пары, як прыхільнікі беларускай бардаўскай сабраліся на першы сьпеўны фэст «Аршанская бітва».
Музэй гісторыі Магілёва працягвае сваю ініцыятыву — зьбірае ад усіх ахвотных грошы на выкуп знакавых артэфактаў беларускай гісторыі.
Сям’я Руслана Салея выехала ў Яраслаўль, дзе пачынаюцца жалобныя імпрэзы ў памяць пра 44 пасажыраў самалёта «Як-42», які 7 верасьня 2011 году пацярпеў катастрофу ў аэрапорце Тунашна.
У райцэнтры Горкі да 130-годзьдзя Янкі Купалы на сьцяне бібліятэкі сельскагаспадарчай акадэміі адкрылі мэмарыяльную дошку беларускаму песьняру.
Расійскаму хіп-хоп выканаўцу Асаі і яго групе забаранілі выступаць у Беларусі. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце гурту.
«Подзьвіг Эмамалі Рахмона» — такую кнігу накладам у 300 асобнікаў надрукавала беларускае выдавецтва «Кнігазбор». Прэзэнтацыя кнігі адбылася ў будынку менскай штаб-кватэры СНД.
Мясцовыя рупліўцы беларускай культуры спрабавалі бараніць гэты будынак. Райвыканкам заявіў, што дом аварыйны, а рамантаваць яго немэтазгодна.
Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапануе Міністэрству культуры ўключыць у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў амаль паўсотні новых аб’ектаў.
У Смаргоні адбыўся суд над мастакамі, якія зладзілі акцыю ўшанаваньня ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады.
"Мы пачынаем Svaboda Jazz таму, што мы любім тое, што робім. Якасную музыку, цікавых аўтараў, інтэлектуальны выклік, з павагай ставімся да вашага і свайго часу — і да джазу".
3 верасьня беларускаму пісьменьніку, крытыку, літаратуразнаўцу, грамадзкаму дзеячу Алесю Адамовічу споўнілася б 85.
Дом у Горках, дзе жыў клясік айчыннай літаратуры Максім Гарэцкі, зраўнялі зь зямлёю.
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» адгукнуўся афіцыйнай заявай на затрыманьні адміністратараў суполак сацыяльнай сеткі «Ўкантакце».
Паводле праграмы сьвяткаваньняў, адкрыцьцё мусіла адбыцца 1 верасьня, але чамусьці гэта здарылася напярэдадні, 31 жніўня.
Саксафаніст Павал Аракелян — удзельнік праграмы «Белы сьпіс».
Пра пляны Бібліятэкі Свабоды, якой пераваліла дзесяць гадоў, у размове з дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
За прылаўкам кнігарні «Логвінаў» на праспэкце Незалежнасці, 37а зь 19-й гадзіны пісьменьнік і рэдактар Радыё Свабода Сяргей Дубавец раіў цікавыя кнігі і падпісваў ахвотным сваю кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».
31 жніўня ў тэатры драматургіі ў Менску пройдзе прэм’ера незвычайнага для беларускай сцэны творчага праекту.
Патрыятычная арганізацыя «Беларуская Нацыянальная Памяць» заклікае ўшанаваць беларускага антыкамуністычнага падпольшчыка Расьціслава Лапіцкага.
Гэта ўнікальнае факсымільнае выданьне самага раньняга беларускага буквара. У сьвеце захавалася толькі два асобнікі гэтага выданьня.
«Сто адрасоў свабоды» — кніга пра змаганьне беларусаў за незалежнасьць і волю, у ёй фіксуюцца тыя мясьціны дзе барацьба дасягала свайго эпагею. У кнізе ахопліваецца пэрыяд ад пачатку 1980-х гадоў да памятнага 19 сьнежня 2010-га, калі сталічная Плошча Незалежнасьці чарговым разам стала эпіцэнтрам змаганьня. Аўтар кнігі Вячаслаў Ракіцкі — наш госьць.
У менскім мэтро зьявіліся шыльды, на якіх станцыі і маршруты падпісаныя «амаль слушнай» беларускай лацінкай. Вінцук Вячорка у інтэрвію Радыё Свабода: «Зроблены прарыў, які трэба вітаць».
У кніжнай сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла кніга Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія».
Аўтар песьні — Саша Ільюкевіч, музыкант родам зь Беларусі, які жыве ў Лёндане. Ён — лідар ангельскага гурту The Highly Skilled Migrants.
Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі, сьпеваком Якавам Навуменкам пройдзе з 11.00 да 14.00 у Белдзяржфілярмоніі.
Памёр драматург і сцэнарыст Алесь Петрашкевіч, аўтар п’есы «Напiсанае застаецца» і суаўтар сцэнару сэрыялу «Час выбраў нас».
Дакумэнтальны фільм "Даволі! Да Волі…" беларускіх рэжысэраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы заваяваў галоўны прыз у намінацыі "найлепшы дакумэнтальны фільм" на Эўрапейскім кінафэстывалі ў горадзе Опузэн (Харватыя).
Музыка Алесь Чумакоў — удзельнікі праграмы «Барды свабоды — 2012».
Пра тое, як «Саўка ды Грышка ладзілі дуду», мы ведаем са школьных урокаў сьпеваў. Але ці зайгралі нарэшце юныя дудары дзеля ўсеагульнай весялосьці, ці прагналі прэч нуду — пра тое народная песьня не паведамляе. Музычную эстафэту ад тых легендарных музыкаў спрытна падхапіў Лявон Вольскі.
Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры.
З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Ўладзімер Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзьвюх вэрсіях. Побач зь вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.
Загрузіць яшчэ