Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бабілёнская вежа» — спэктакль міжнароднай тэатральнай школы Sypemeda


«Бабілёнская вежа» — спэктакль міжнароднай тэатральнай школы Sypemeda
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:58 0:00
Наўпроставы лінк

31 жніўня ў тэатры драматургіі ў Менску пройдзе прэм’ера незвычайнага для беларускай сцэны творчага праекту.

Спэктакль адбываецца ня толькі на сцэне, але ва ўсёй прасторы тэатру: на лесьвіцах, у фае, калідорах і нават у ліфце. Згодна з задумай аўтараў, так глядач зможа вандраваць па тэатральным дзеяньні і непасрэдна ў ім удзельнічаць.

Акторы і рэжысэры рэпэтавалі два тыдні. За гэты час яны стварылі сцэнічныя мініятуры і інсталяцыі. Асновай кожнай зь іх стала гісторыя пра Бабілёнскую вежу са Старога Запавету.

Над спэктаклем працавалі каля 50 актораў з розных гарадоў Беларусі, 12 заходнеэўрапейскіх дызайнэраў, 13 беларускіх рэжысэраў-драматургаў. Куратарамі рабочых груп сталі адмыслоўцы ў тэатральным мастацтве і гукавым дызайне: прафэсары Валерыян Малі (Швэйцарыя), Дытман Зэйфэрт (Нямеччына), Анкэ Глазкаў (Нямеччына), Зоя Белахвосьцік (Беларусь), Андрэас Мэрц (Нямеччына).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG