Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pussy Riot паказалі ў роліку Лукашэнку


Ролік, у якім панк-гурт падзякаваў за падтрымку заходнім музыкам, быў запісаны для тэлеканалу MTV.

Удзельніцы панк-групы Pussy Riot, што засталіся на волі, запісалі відэаролік, у якім падзякавалі за падтрымку заходнім музыкам, якія падтрымалі дзяўчат падчас судовага працэсу.

Сярод іх – Madonna, Red Hot Chili Peppers, Б'ёрк, Green Day.

У сваім відэазвароце, якое Pussy Riot, як паведамляе BBC, запісалі на просьбу тэлеканалу MTV, дзяўчаты заявілі, што змагаюцца «за права сьпяваць, думаць і крытыкаваць».

У канцы кліпа яны спалілі партрэты прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, піша сёньня газэта «Аргументы и факты».

Раней Рада Эўропы запатрабавала перагледзець прысуд для Pussy Riot.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG