Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэстывалі ў Харватыі перамаглі беларускія кінадакумэнталісты


Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла
Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла

Дакумэнтальны фільм "Даволі! Да Волі…" беларускіх рэжысэраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы заваяваў галоўны прыз у намінацыі "найлепшы дакумэнтальны фільм" на Эўрапейскім кінафэстывалі ў горадзе Опузэн (Харватыя).

У намінацыі "найлепшы мастацкі фільм" перамагла стужка 'Belvedere" рэжысэра Ахмеда Імамовіча з Босьніі і Герцагавіны. Найлепшым кароткім фільмам прызнаны гішпанскі "Lemon Yellow".

Галоўная мэта гэтага фэстывалю, які сёлета праводзіўся другі раз у курортным горадзе на беразе Адрыятычнага мора, -- спрыяць разьвіцьцю новых кірункаў у эўрапейскім кінэматографе. Гэтым разам на фэстывалі было паказана 70 фільмаў, якія цягам сямі дзён, з 18 да 25 жніўня, паглядзелі каля 12 тысяч чалавек.

Фільм "Даволі! Да Волі…" незалежныя беларускія рэжысэры зьнялі на замову тэлеканала Белсат да першай гадавіны падзеяў у Менску 19 сьнежня 2010 году. У ім распавядаецца пра лёсы людзей, якім надакучыла жыць у хлусьні і якія выйшлі на мірную акцыю пратэсту супраць несправядлівых прэзыдэнцкіх выбараў, за што былі кінутыя ў турмы, перанесьлі маральныя і фізычныя катаваньні, страцілі вучобу і працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG