У Горадні пачалася рэканструкцыя самага старога ў Беларусі тэатральнага будынку — канца ХVІІІ стагодзьдзя. Ён захаваўся ў перабудаваным выглядзе. Сёньня тут тэатар лялек. Яго працаўнікі напісалі ліст да міністра культуры, яны лічаць, што работы, якія пачаліся ў будынку, пагражаюць зьнішчэньнем адметнасьцяў помніка архітэктуры.