Прадстаўнік СПБ Георгі Марчук сказаў, што, магчыма, рэакцыя зьявіцца ў панядзелак.
«Гэта, відаць, сур’ёзна, калі ўжо калегі з „Саюзу беларускіх пісьменьнікаў“ выступілі. У нас няма мажлівасьці сабраць сакратарыят, бо Чаргінец хварэе, а Пашкоў у камандзіроўцы. Таму патэлефануйце ў панядзелак, каб мы азнаёміліся, я асабіста, што гэта за заява. Магчыма, яны ўжо і знаёмыя. Тады мы можам выказаць і сваю думку, пасьля таго як пазнаёмімся і абмяркуем. А так я не знаёмы сам, бо першы раз ад вас чую, у сувязі з тым, што адсутнічаў гэтыя дні».
Запіска для службовага карыстаньня «аб спыненьні прымусовай беларусіфікацыі» паступіла з адміністрацыі прэзыдэнта на імя старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціна Сумара і трапіла ў мэдыі. Паводле рэзалюцыі Сумара, цыркуляр павінен быць разасланы ў раёны «для арганізацыі выкананьня і давядзеньня да ведама зацікаўленых».
У заяве «Саюзу беларускіх пісьменьнікаў» адзначаецца: «Пра якую „прымусовую беларусіфікацыю“ можа весьціся гаворка, калі паводле апошніх статыстычных дадзеных сытуацыя зь беларускай мовай у краіне катастрафічная? Так, у параўнаньні з 1999 годам колькасьць беларусаў, якія карыстаюцца роднай мовай, скарацілася з 36,70% (ад агульнай колькасьці насельніцтва) да 23,43% у 2009 г. За апошнія 15 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, скарацілася з 40,6% да 19%».
Cакратарыят СБП рашуча выказаўся супраць ганьбаваньня і дыскрымінацыі беларускай мовы высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі і заклікаў іх няўхільна выконваць палажэньні Канстытуцыі, згодна зь якой беларускай мове гарантаваны дзяржаўны статус.