Яе пісалі ў кавярні раённага дому культуры трынаццаць чалавек — пераважна людзі сталага веку. Для дыктоўкі мясцовыя рупліўцы беларускай мовы ўзялі «Зьмест прамовы Янкі Купалы на сьвяткаваньні дваццацігадовага юбілею ў Беларускім дзяржаўным тэатры 23 чэрвеня 1925 году».
Жыхарка райцэнтру Тамара Юневіч, якая ініцыявала дыктоўку, спрабавала запрасіць на яе чыноўнікаў і настаўнікаў, але ніхто не наважыўся прыйсьці. Паводле спадарыні Юневіч, кожны зь іх знаходзіў свае аргумэнты, каб дыстанцыявацца ад яе запросінаў.
Юневіч: «Тыя ж, хто прыйшоў, засталіся задаволенымі. Дзякавалі й прасілі запрашаць на такія мерапрыемствы надалей. Казалі: „Як добра, што давялося ўзгадаць родную мову“. Адзначалі, што прамова Купалы ў 1925 годзе надзвычай актуальная сёньня. Такім чынам, я зрабіла выснову: уладу дыктоўка насьцярожыла. Напрыклад, у адной зь дзяржаўных устаноў мне сказалі, што я дыктоўкай спрабую праверыць, як выкладаецца мова ў школах. Што тут скажаш? А простыя людзі, хто змог, той прыйшоў і пытаньняў недарэчных не задаваў».
Пасьля дыктоўкі гутарка пра беларускую мову й літаратуру ў кавярні працягнулася за гарбатай з прысмакамі. Акрамя Дрыбіна да Міжнароднага дня роднай мовы дыктоўкі пісалі ў Магілёве й Бабруйску.