Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 сакавіка назавуць ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют»


Цырымонія ўручэньня прэміі адбудзецца ў галерэі «Ў» (праспэкт Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

Сачыце за навінамі з імпрэзы на сайце «Свабоды».

Сьпіс намінантаў на прэмію імя Максіма Багдановіча «Дэбют» за найлепшую першую кнігу.

У намінацыі «Паэзія»:

Ганна Аўчыньнікава за кнігу «Ад зачыненай брамы»,
Антон Францішак Брыль за кнігу «Ня ўпаў жолуд»,
Анастасія Кацюргіна за кнігу «Пад ветразем ранку».

У намінацыі «Проза» на прэмію прэтэндуюць:

Вера Бурлак за кнігу «Творы соннага жанру»,
Віктар Марціновіч за кнігу «Сьцюдзёны вырай».

Сьпіс намінантаў за пераклады:

Алеся Башарымава з кнігай Тувэ Янсан «Капялюш чарадзея»,
Марына Казлоўская з кнігай Чэслава Мілаша «Краіна Ульра»,
Марыя Пушкіна з кнігай Чэслава Мілаша «Даліна Ісы»,
рэдакцыя часопісу «Прайдзісьвет» з кнігай Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці».

Да разгляду прымаліся дэбютныя кнігі аўтараў у веку да 35 гадоў, напісаныя і выдадзеныя па-беларуску цягам 2011 году.

Літаратурная прэмія «Дэбют» заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Яна штогадовая і ўручаецца за кнігі ў тых жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG